1. Згрупуйце словы па характары ўзаемаадносін паміж гукамі. Назавіце гэтыя з’явы. Якое слова лішняе? Растлумачце




Дата канвертавання03.05.2016
Памер95.32 Kb.
фанетыка. арфаэпія

Практыкум

1. Згрупуйце словы па характары ўзаемаадносін паміж гукамі. Назавіце гэтыя з’явы. Якое слова лішняе? Растлумачце.



Макс. 7 балаў (1 бал за кожны рад з тлумачэннем + 1 бал за “лішняе” слова і абгрунтаванне)

Узор: вучышся, смяешся – прыпадабненне шыпячых да свісцячых.

Есці, праз шчыліну, экзамен, дамагчыся, год, не чуў, свежых, анекдот, выразка, не дзіўна, хлеб, згінуць, з чаго.





Словы

Характар узаемаадносін паміж гукамі

1







2







3







4







5







6







Лішняе слова ___________, таму што ________________________________

2. Як вымаўляюцца падкрэсленыя літары ў словах? Пазначце ў квадратных дужках.



Макс. 5 балаў (0,5 бала за кожны правільна ўказаны гук)

на схіле

[ ]




нясвіжскі

[ ]

цвіцé

[ ]




хараство

[ ]

з кожным

[ ]




гарадскі

[ ]

праз меру

[ ]




на кветцы

[ ]

жаніцьба

[ ]




звышімклівы

[ ]

3. Затранскрыбіруйце словы.

Макс. 3 балы (0,5 бала за кожную правільную транскрыпцыю)

надта




адзежа




ручнік




суседскі




лісце




падземны




не адвесці




усміхаешся




як і ён




вакзал




роўнядзь




аб’ездчык




4. З пададзеных варыянтаў вымаўлення падкрэсліце нарматыўныя.

Макс. 4 балы (0,5 бала за кожны правільны адказ)

Брэст [і] Мінск – Брэст [ы] Мінск

лі[ч]ба – лі[дж]ба

яе[шн’]я – яе[чн’]ня

калмы[кск’]і – калмы[цк’]і

[н’э] мог – [н’а] мог

[б’эз] лесу – [б’аз] лесу – [б’аз’] лесу

катэ[ш] – катэ[дж] – катэ[ч]

разве[ч]ык – разве[тч]ык – разве[дч]ык

5. Колькі разоў вымаўляюцца ўказаныя гукі ў прапанаваных словах? Пастаўце адпаведную лічбу справа.

Макс.6 балаў (1 бал за кожны правільны рад)

[ш]

Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.




[й]

Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.




[с]

Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.




[т]

Не адцягнеш, як ката ад мышы.




[д]

Калі дзед – ёсць і аед, няма дзеда – няма і абеда.




[а]

Без галавы – што без рук.




6. З кожнага слова выпішыце няпарныя па глухасці-звонкасці зычныя гукі. Балы: 0,25 б. за кожны названы гук.

1) дзяўчаты,

6) раёны,

2) мядзведжы,

7) паехалі,

3) фотагазета,

8) нерв,

4) песенька,

9) п’яўка,

5) юнацкі,

10) в’етнамскі.

7. Пры змяненні якіх слоў адбываецца чаргаванне галосных з нулём гука? Выпішыце гэтыя словы і давядзіце на прыкладзе факт названага чаргавання.

Балы: 0,5 за кожнае выпісанае слова + названую пару.

Павучок, чаўнок, цюлень, храбрэц, бяздомак, кісель, пень, ліпень, хлябец, авёс, колас, замок.

8. Які тэрмін адпавядае гукам, пералічаным у левым слупку? Запішыце гэты тэрмін справа. Макс. 5 балаў

[м], [м’], [н], [н’], [в], [в’], [л], [л’], [р], [ў]




[о], [э], [а], [ы], [і], [у]




[z], [z’], [ц], [ц’], [ч]




[б’], [в’], [г’], [ц’], [н’], [л’], [к’], [ф’], [г′’]




[г], [г’], [к], [к’], [х], [х’]




9. Вызначце, колькі глухіх зучных вымаўляецца ў прапанаваных словах. Падкрэсліце адпаведную літару і ўкажыце адпаведную лічбу справа.

Макс. 6 балаў (0,5 б. за ўсе падкрэсленыя літары + 0,5 б. за ўказаную к-ць гукаў)

падсушыць




медкамісія




рыжскі




абхапіць




кніжка




аўтазаводскі




малацьба




скідкі




перамагчы




лясгас




ксёндз




адпудзіць




10. Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках. Канчаткі ўкажыце (напрыклад: ночк-а, прыгож-ы).

Макс. 3 балы (1 бал за кожны правільны рад).

Армія, бярозвая, вясенняя, гуляю, дом, дрэва, лес, мáра, печ, сузор’е, сабака, лазня.

11. Пакажыце, якімі гукамі адрозніваюцца словы.

Макс. 5 балаў (1 бал за кожны рад).

Сад – сядзь




сваты – святы




валы – вялі




віць – выць




стол — столь




12. Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў сказе.

Макс. 3 балы (1 бал за кожны рад з названай колькасцю гукаў).

І ў век нейлонавы, век маторны хачу, каб песню маёй матулі і ўнукі ўнукаў маіх пачулі не толькі са сцэны, а ў хаце — блізкую — над ціхай калыскай, над поўнаю міскай. (Р.Барадулін)

13. Запоўніце табліцу.

Макс. 4 балы (0,25 бала за кожнае правільнае слова)

Спалучэнне дж абазначае

Спалучэнне дз абазначае

1 гук

2 гукі

1 гук

2 гукі





























































14. Запішыце літары, якім адпавядаюць толькі цвёрдыя гукі. Дайце па два прыклады на кожны выпадак.

Балы: 1 бал за кожны правільны рад.

15. Прачытайце радкі з верша Ф.Багушэвіча “Балада”. Выпішыце фанетычныя словы, у саставе якіх ёсць два санорныя гукі.



Балы: +0,5 б. за адно правільна ўказанае фанетычнае слова;

-0,5 б. за няправільнае слова.

У гаспадарцы ж – страта на страце:

Зараза на быдла, пажар і злодзей…

Скаціна пала, гумно згарэла,

Коні пакралі ў час рабочы.

А тут і плата на выкуп прыспела,

Зборшчык, як дым той лезе ў вочы.

Прадаў Ануфры ўсю худобу,

Выплаціў выкуп, падаткі, збор.


16. Растлумачце, чаму ў мове літар больш, чым гукаў.



Макс. 3 балы.

17. Колькі мяккіх зычных у словах? Пастаўце адпаведную лічбу.



Макс. 3 балы (0,5 за кожны правільны адказ)

раз’ездзіць




ксяндзы




адвіслы




вераб’і




мільённы




ёлупень




мацнеў




(у) таварыстве




нарэшце




счарсцвець




скіба




схіліўся




18. Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Выпішыце ў табліцу ўсе словы, у саставе якіх ёсць указаныя гукі.

Балы:
Неяк а…разу на ўзме…ку збоч дарогі зацв…ла прыемна запахла ліпа а лагодны ветр…к які зво…даль дабіра…ся сюды дзе я стаяў любуючыся кветам (па) волі н…спешна пер…біраючы нібы гледз…чы травінку за травінк…й прынёс (з) за агарод… яшчэ адзін (добра) знаёмы д…лікатны але ў той (жа) час цклівы і п…янкі пах там каля сам…га руча… каля алешнік… на з…дзічэлай пожн… якую ўжо ніхто н… косіць расц…віў сватаян…ік. (Я.Сіпакоў)

[ш]



[й]


[ц]



[с’]







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка