1. Запішыце словы ў два слупкі наступным чынам: 1




Дата канвертавання18.05.2016
Памер18.32 Kb.
1. Запішыце словы ў два слупкі наступным чынам: 1 напісанне супадае з вымаўленнем; 2 напісанне не супадае з вымаўленнем.Растлумачце правапіс.

Выкладчык, асяроддзе, крыгаход, змяніцца, дзядзькаванне, вывесці, турысцкі, сшытак, адкрыць, расчыніць (акно), возчык, вакзал, грыбкі, ткацкі, грамадскі, ліцэй, цагліна, вуліца, рашчыніць (хлеб), святар, гоман, агарод, перапісчык, хараство.


2. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс і значэнне прыказак і прымавак.

1. Свая сярмя..ка не ця..ка. 2. Дурная пту..ка сваё гн..здо не шануе. 3. Не кайся, позна лё..шы і рана ўстаўшы. 4. Начле.. з сабой ніхто не носіць, а ў людзей просіць. 5. Ідзі з людзьмі, то не згубі..ся. 6. Да чаго не дойдзеш, то ў кні.цы знойдзеш. 7. Баязліваму і корч мя..ведзь. 8. А..клад не ідзе ў ла.. . 9. Га..ка з'есці і шкада кінуць. 10. Гара з гарою не ..ходзіцца, а чалавек .. чалавекам с.дзецца. 11. Дарагая лы..ка к абеду. 12. Колькі вярова..цы ні віцца, а канцу быць. 13. Корань навукі горкі, ды плады сало..кія. 14. Мая капейка таксама не ..чарбатая. 15. Відаць, што бліны пякла: уся спадніца ў ро..чыне.


3. Запішыце загадкі і адгадайце іх. Словы з падвоеным напісаннем зычных разбярыце па складу.

1. Разаслана пасцілка, на пасцілцы рассыпаны сярэбраны пясочак, а пасярэдзіне залаты кружочак. 2. Матчыну скрыню не паднімеш, даччыну трубку не скатаеш, братнінага коніка не спаймаеш. 3. У цёмнай цямніцы панны кросны ткуць. 4. Не кароль, а ў кароне, не гусар, а пры шпорах, гадзінніка не мае, а час знае. 5. Хто мяне заб'е, той сваю кроў разалье. 6. Ляцела пава, на балота ўпала, распусціла крылле пад усялякае зелле. 7. Пяццю валамі ды адной сахой аруць.


4. Да рускіх слоў дапішыце беларускія адпаведнікі. У чым асаблівасць правапісу беларускіх слоў?

Выездной, вестник, солнце, радостный, сердце, счастливый, поздно, проездной, ненавистный, скоростной, областной, устный, постлать, немилосердный, постный, капустный, рекордный, контрастный, миллиардный, несчастный, обьездчик, аванпостный, балластный, форпостный.


5. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Запішыце і растлумачце правапіс спалучэнняў зычных у беларускамоўным варыянце.

1. Везде чувствовалась радостная, торопливая тревога жизни. 2. Время было позднее, солнце уж давно село. 3. Первым вестником наступающей весны являются грачи, скворцы, жаворонки. 4. Ростов чувствовал, как кровь со стуком приливает к сердцу. 5. Фермеры отдают предпочтение компостному удобрению, которое и стоит дешевле, и эффективнее. 6. Лестница крутая вела меня на башню. 7. Контрастность полученного негатива воодушевила сыщиков. 8. По гигантским паутинам поспешно ползали большие пауки . 9. По реке радостно мчатся синие волны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка