1-я станцыя. Гістарычная. Як з’явіліся лічбы




Дата канвертавання24.06.2016
Памер22.63 Kb.
Падарожжжа ў краіну Матэматыку
Мэты:зацікавіць дзяцей матэматыкай; выпрацоўваць знаходлівасць, развіваць лагічнае мысленне.

1-я станцыя. Гістарычная.

Як з’явіліся лічбы.

У далёкія часы ва ўсіх народаў дзейнічала толькі ручное лічэнне: адзінку паказывалі адным пальцам, двойку двума, пяцёрку – пяцьмю.Калі справа даходзіла да дзесяці, людзі складвалі абедзве пяцярні.

Калі трэба было запісаць лікі, то пальцы замяняліся палачкамі. Які лік, столькі і палачак. Іх размяшчалі лежачы або стоячы. Рымскія лічбы, якія асабліва падобны на ручное палачнае лічэнне, так і пісаліся стоячы: І , ІІ,ІІІ, ІV, V, VІ,VІІ,VІІІ, ІX,X,XІ,XІІ.

А ў лічбаў якія прыйшлі да нас ад арабаў, стаіць, быццам выцягнуты палец, толькі “адзінка”, астатнія ўлегліся набок. “двойка” дзве ляжачыя палачкі, толькі ад хуткага пісьма злучаныя паміж сабой касой лініяй; “тройка” – тры ляжачыя на боку палачкі з двума касымі лініямі. “ Пяцёрка” – гэта як бы абрыс пяцярні з адстаўленым у бок вялікім пальцам і сагнутымі астатнімі. Нездарма ж нашы словы “пяць”і “пясць” ( па старажытна-рускі значыць кісць рукі) так падобны. “Чацвёрка” – гэта злучаныя у крыжык чатыры палачкі. Гэта першыя пяць лічбаў – самыя галоўныя, таму што з іх складаюцца ўсе астатнія.

Ішоў час, з’явілася азбука. І тады многія народы лічбы сталі паказваць літарамі. Сярод рымскіх таксама сустракаюцца літары: L – 50, C- 100, Д – 500, М – 1000.

2-я станцыя . Займальная.

1. Як з трох пяцёрак зрабіць 0? (5-5): 5 = 0

2. у цягніку пасажыру выдалі тры прамавугольнікі і квадрат. Што гэта? ( ручнік, дзве прасціны і навалачка)

3. Як з дапамогай двух палачак аднолькавай даўжыні на пісьмовым стале скласці квадрат? Палачкі не ламаць! ( Пакласці на вугал стала)

4 Прадоўжыце лікавы рад: 18, 20, 24, 32? ( 48. лікі ўзрастаюць на 2,4,8,16)

5. Уставіць лік, якога не хапае.


3 5 3 ? 3 7 ?

2 2


6. Трое школьнікаў адправіліся ў сад збіраць яблыкі. Па дарозе сустрэлі яшчэ дваіх. Колькі дзяцей прыйшло ў сад? ( трое. Двое ішлі з сада).

7. хто хутчэй палічыць?

У Тані на 10 капеек больш, чым у Каці. Таня пазычыла Каці 9 капеек. У каго больш стала грошай і на колькі? ( У Каці стала на 8 капеек больш).

8. Буханка хлеба важыць поўкілаграма і поўбуханкі. Колькі важыць цэлая буханка хлеба? (1кг)

9. калі мы глядзім на лік 3, а гаворым 15? ( калі глядзім на гадзіннік, які паказвае 3 часа дня).


10. устаўце прапушчаную літару і прапушчаны лік:

1 в 5 ?


А 3 д ?

( Ё, 7. літары ідуць у алфавітным парадку праз адну.лікі размяшчаюцца ў такім жа парадку.)



16 ?


1 3 5 7 2 2 3 3



3-я станцыя. Матэматыка вакол нас.

1. Колькі гадоў рыбачыў дзед з “казкі пра рыбака і рыбку” Пушкіна да таго, як злавіў залатую рыбку? ( 30 гадоў і 3 годы).

2. Назавіце пасловіцы і пагаворкі, звязаныя з лікам.

( сем разоў адмерай адзін раз адрэж. семеро одного не ждут. Один за всех и все за одного. Обещанного три года ждут. Один ум хорошо да два лучше. Не имей сто рублей, а имей сто друзей)

3. У якіх назвах казак ужываецца лік.

Воўк і сямёра казлянят, Мёртвая Царэўна і сем багатыроў, Беласнежка і сем гномікаў,



4. Што гэта за лічбы: 31,28.31, 30, 31, 30, 31,31,30, 31, 30,31.( лік дзён у кожным месяцы).

Падводзяцца вынікі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка