1 вяд. Дзень добры, любімая родная школа! Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк




Дата канвертавання18.05.2016
Памер22.1 Kb.
1 вяд. Дзень добры, любімая родная школа!

Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.

Сёння здаецца нам песняй вясёлай

Твой першы прыгожы званок.

2 вяд. Добры дзень, мая родная школа!

Мы чакалі даўно гэты дзень.

Калі гоман дзіцячы вясёлы

Закалыша бярозавы гай.

3 вяд. Сёння, у першы дзень верасня, мы сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Мы рады бачыць усіх вас здаровымі, больш дарослымі і поўнымі жадання авалодаць новымі ведамі. З асаблівай цеплынёй мы сустракаем сёння нашых першакласнікаў. Давайце усе разам павітаем іх.

(Пад вясёлы марш ідуць першакласнікі)

А павядуць іх у цудоўную краіну ведаў іх першыя настаўнікі: (называюцца імёны)

Мы ўсе жадаем вам поспехаў у вучобе, моцнага здароўя.

1 вяд. У настаўнікаў мудрыя вочы

Пазіраюць з надзеяй на нас.

Па шляхах навукі і мары

Будзем з імі мы крочыць праз час.

3 вяд. Слова для прывітання мае дырэктар школы…….

2 вяд. Дарогай бацькоўскай з высокім натхненнем

Мы пойдзем у заўтра да новых здзяйсненняў.

Ты, школа, даеш нам і веды і сілы.

Дык дзякуй вялікі за дужыя крылы!

3 вяд. Сёння на нашай урачыстасці прысутнічае шмат гасцей: вашы любыя і дарагія бацькі, шаноўныя настаўнікі – ветэраны, прадстаўнікі грамадскасці. Для вас, паважаныя, 1 верасня – гэта таксама свята. Віншуем вас і ведаем, што і вы сёння хвалюецеся, на памяць прыходзяць свае школьныя гады, вам ёсць што сёння сказаць цяперашнім школьнікам. (выступ гасцей).

1 вяд. Ідзе малы, ідзе старэйшы,

Той у адзінаццаты, той – у першы.

Ідуць, каб веды тут набыць

Каб з кнігамі ў сяброўстве жыць.

3 вяд. Са сваімі віншаваннямі да малодшых сяброў і усіх прысутных звяртаецца вучаніца 11 класа……

Дазвольце ўсіх павіншаваць з цудоўным святам – Днём ведаў, пажадаць поспехаў, здароўя. Мы ўжо дарослыя, сёння мы адзінаццацікласнікі – самыя старэйшыя вучні, а здаецца, зусім нядаўна, мы вось гэтак жа як і сённяшнія першачкі гаманілі на першай лінейцы, хваляваліся: “А як жа там у школе?” А цяпер вось вітаем сваю змену. Усяго вам добрага, шчаслівага шляху па цудоўнай краіне ведаў!


Разам з наказам сёння мы перадаем вам, дарагія першакласнікі, і вашы першыя падручнікі – “Буквары” (уручэнне буквароў)
2 вяд. А званок за парты кліча:

- Добры дзень! У добры час!

Свет бясконцы, таямнічы

Адкрываецца для нас.



3 вяд. Па даўняй традыцыі навучальны год пачынаецца з рытуала першага званка. Гонар даць яго прадстаўляецца вучню….класа…., удзельніку і прызёру…., а таксама вучаніцы першага класу…..

3 вяд. А зараз, дарагія дзеці, вітайце яе Вялікасць Каралеву Навуку і яе пажаў, якая запрашае ўсіх вас ва ўтульныя класы на першы занятак міру і ведаў. У добры шлях па цудоўнай, цікавай краіне ведаў. Першымі пакідаюць лінейку першакласнікі, а затым, калі ласка, па парадку. Завяршаюць урачыстае шэсце адзінаццацікласнікі, якія па традыцыі ускладаюць кветкі да помніка загінуўшым землякам у гады ВАВ.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка