1 Вызначыць санорныя гукі, заключыўшы іх у квадратныя дужкі, у наступных словах




Дата канвертавання01.05.2016
Памер26.31 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове 10 клас

1)Вызначыць санорныя гукі, заключыўшы іх у квадратныя дужкі, у наступных словах:

дзядуля, апельсін, яечня, мяцеліца, Нясвіж, перавал, салаўі, улюбёны, ураджай, рабінавы, ільняны, ірдзенне.


2)Да слоў замежнага паходжання падабраць беларускія адпаведнікі- сінонімы: антракт, апладысменты, акупант,

алегорыя, антыпатыя, вердыкт, дыкцыя, жакей, гарантыя, кавалерыя, кантроль, гіпербала, прыярытэт, тыпаграфія.


3)Вызначыць марфемны склад наступных слоў, графічна абазначыўшы кожную марфему:

Беспрытульны, выкапень, міжнародны, па-мужчынску, параскідаць, троечнік, сардэчнасць, перанаселенасць.

3 апошнім словам зрабіць поўны словаўтваральны разбор (праз ланцужок).
4)3апісаць правільна , уставіўшы літары е або я:

л..г..нда, м..тровы, с..ржант, дз..с..тка, (б..з) ядзерны, (б..з) шэрсны, кал..ндар, св.. ткаваць, с..м..рых, п..ц..рых, ц..ц..ук, ц..ц..рукі,

выл.. ц..ць (з гнязда), выл..чыць (хваробу), (б..з) языкі, з..л..наваты, н..навісць, ал..н..вод.
5) Пакажыце праз транскрыпцыю, як вымаўляюцца словы і словазлучэнні:

сярод гэтых, ні з кім, падтрымлівала, з нейкіх, сярод тыдня, не бачыла, без свята, брат і дзядзька, з шапкаю, скінуць, з мяне, з ярынаю, заходзьце, яна і ты.


6) Знайдзіце сучасныя адпаведнікі словам:

модлы, дыярыуш, самаезд, барта, пакрыёма, гак, каўза, харалужны, гафтар, тарпак, ляк, лгар.


7) У наступных сказах простая мова, якая стаіць пасля слоў аўтара, складаецца з двух сказаў.

У першым сказе яна запісана ў адзін радок, у другім - у два радкі.

Ці звязана гэта са зместам выказвання? Патлумачце.

Каля ўсходцаў яна аддала мне ключ, падштурхнула ў спіну:

— Бягом дадому! Я зараз прыйду. (П. Місько)

Кабеты абступілі Ніну Іванаўну і задалі ёй багата пытанняў пра ляшчыну, якая іх зацікавіла асабліва:

— Дзе яна расце яшчэ апрача нашых лясоў?

— Ці ёсць лепшыя гатункі, чым нашы? (У. Дубоўка)

Балы: Максімальны бал - 2 балы.
8) Укажыце часцінамоўную прыналежнасць падкрэсленых слоў.

1. Сустрэча сяброў адбылася ў раёне вакзала.

2. Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год.

3. Нічыіх кніг не бывае - у кожнай ёсць аўтар ці аўтары.

4. Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч! - загаварыла Верачка.

 5. Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.

Балы: Максімальны бал - 5 балаў (1 слова=1 бал).
9) Выпішыце толькі тыя падкрэсленыя спалучэнні слоў, якія не з'яўляюцца словазлучэннямі.

Патлумачце ваш выбар.

1. У адказ на ўсе пытанні настаўніцы вучань паціскаў плячамі. 2. Паэзія - расінкі зіхаценне, пралеска, што прабілася скрозь лёд, іскра ў душы, вулкан, землетрасенне, сцяг праўды, што вядзе ў бой народ (Э. Валасевіч). 3. Сваю любоў да роднае зямлі я не вучыўся афармляць у словы, бо слухаць урачыстыя прамовы не звычны сенажаці і палі (X. Жычка). 4. Не было ніякага адпачынку, таму вельмі хацелася спаць, хоць трошкі звесці вочы (Г. Далідовіч). 5. Хлопцы ішлі ўздоўж плота. 6. Я ўсё часцей жадаю слухаць неба, бо на зямлі такая валтузня, што дэфіцытам стала цішыня, як у нішчымны год акраец хлеба (3. Марозаў).



Балы: 1 спалучэнне - правільнае тлумачэнне = 1 бал.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка