1 верасня першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў Першыя ўрокі 1 верасня на тэму: «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер12.95 Kb.
1 верасня - першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў

Першыя ўрокі 1 верасня на тэму: «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны» былі прасякнуты патрыятызмам і грамадзянскасцю, стаўшы пры гэтым стартам для правядзення ў новым навучальным годзе цыклу мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай, гісторыка-краязнаўчай накіраванасці, прысвечаных святкаванню 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Актуальнымі для школьнікаў былі гутаркі «Вайна дзіцячымі вачыма » (5 кл); віктарына «Ці ведаеш ты юных герояў Вялікай Айчыннай вайны?"(6 кл); урок на базе гісторыка-краязнаўчага музея (9-10 кл),урок каля помніка загінуўшым воінам з урачыстым ускладаннем кветак (1-4 класы), завочнае падарожжа «Лістаючы старонкі гісторыі» (8 кл); філасофскі стол “”Урокі гістарычнага мінулага” (11 кл) у час якога вучнямі быў асоба адзначаны інтэрнацыянальны аспект дадзеных падзей, бо перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з'яўляецца подзвігам многіх народаў, а вайна дала вопыт згуртавання супраць фашызму.

Пры арганізацыі першага ўрока у 7 класе была нададзена ўвага выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій. Вучні падрыхтавалі свае выступленні і пацвярджалі факты відэафрагментамі. Класны кіраўнік 7 класа Кавалевіч Антон Мар’янавіч выхоўвае са сваіх 9 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак сапраўдных грамадзян як Рэспублікі Беларусь, так і аг. Галынка.



У ходзе першага ўрока класны кіраўнік падкрэсліў ўклад беларускага народа ў перамогу над гітлераўскай кааліцыяй ў Другой сусветнай вайне і гістарычнае значэнне партызанскага руху ў Беларусі. Скончыўся ўрок, прысвечаны Дню ведаў, на яркай эмацыянальнай ноце – ускладаннем кветак да замацаванага за цімураўцамі 7 класа помніка загінуўшым абаронцам у Вав.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка