1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы і чакаемыя вынікі




Дата канвертавання03.05.2016
Памер349.69 Kb.
ПРАГРАМА
ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

НА 2011 - 2015 ГАДЫ
Змест Праграмы:

1. Уводзіны

2.. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы і чакаемыя вынікі



3.  Структура сістэмы выхавання

4. Арганізацыйна-педагагічная мадэль установы адукацыі ( 2011-2015 гг. )

5. Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў і дзяцей      дашкольнай установы на 2011-2015 гады

6. Аб ацэнцы эфектыўнасці выканання Праграмы

7. Указальнік скарачэнняў

1. Уводзіны

1. Праграма выхаваўчай работы ўстановы адукацыі на 2011 - 2015 гады (далей- Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 95 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і на падставе “Праграмы неперарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады” (Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 30.08.2011 №8/24085) і з’яўляецца неад’емлімай часткай арганізацыйна-педагагічнай мадэлі ўстановы адукацыі на 2011-2015 гады “Укараненне мадэлі адукацыйнага культурна-аздараўленчага цэнтра ва ўмовах функцыянавання вучэбна-педагагічнага комплекса”.

2. Агульнае кіраўніцтва па выкананню Праграмы ажыццяўляецца адміністрацыяй дзяржаўнай установы адукацыі "Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- базавая школа Дзяржынскага раёна" (далей- установа адукацыі).

3. Праграма вызначае асноўныя напрамкі выхавання навучэнцаў і дзяцей дашкольнай установы і ўтрымлівае План мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі на 2011-2015 гады згодна дадатку. Змест выхавання заснаваны на ідэалогіі беларускай дзяржавы, на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народу, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы. У адпаведнасці з артыкулам 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мэтай выхавання з’яўляецца фарміраванне ўсебакова развітой, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.

4. Асноўнымі задачамі дадзенай Праграмы з'яўляюцца:

• фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самапазнання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

• падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

• фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

• авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

• фарміраванне культуры сямейных адносінаў;

• стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

5. Асноўнымі напрамкамі выхавання навучэнцаў з’яўляюцца:



  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

  • ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы;

  • маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

  • выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, накіраванай на фарміраванне ў навучэнцаў патрэбнасці ў самаразвіцці і сацыяльным узаемадзеянні, псіхалагічнай культуры;

  • выхаванне здаровага ладу жыцця, накіраванага на на фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, фізічнае самаўдасканальванне;

  • гендэрнае выхаванне, накіранае на фарміраванне ў навучэнцаў прадстаўленняў аб ролі і жыццёвым прадназначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

  • сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасцей адносінаў у сям’і і выхаванні дзяцей;

  • працоўнае і прафесіянальнае выхаванне, накіраванае на разуменне навучэнцам працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, асмысленне прафесіянальнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці;

  • экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносінаў да прыроды;

  • выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванай на фарміраванне ў навучэнца адказных і бяспечных паводзінаў;

  • выхаванне культуры быта і адпачынку, накіраванае на фарміраванне ў навучэнца каштоўнасных адносінаў да матэрыяльнага акружэння;

  • сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі, накіраваныя на сацыяльную адаптацыю навучэнцаў і аптымізацыю адукацыйнага працэсу;

  • навукова-метадычнае і кадравае забеспячэнне выхавання, накіраванае на ўдасканальванне навукова-метадычнага суправаджэння працэсу выхавання і работы з кадрамі;

  • інфармацыйнае забеспячэнне выхавання, накіраванае на арганізацыю інфармацыйнага суправаджэння выхавання.

6. Мэтай Праграмы з’яўляецца стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных якасцей навучэнцаў, развіццё сацыяльна значымай творчай асобы, засваенне навучэнцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народу.

7. Рэалізацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца праз канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на выкананне задач, вызначаных пунктам 4 гэтай Праграмы.

Выкананне мерапрыемстваў дазваляе павысіць эфектыўнасць усяго адукацыйнага працэсу. Педагагічныя работнікі могуць творча падыходзіць да рэалізацыі Прграмы з улікам інтарэсаў, запытаў, індывідуальных здольнасцей навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

8. Асноўнымі крыніцамі фінансавання дадзенай Праграмы з'яўляюцца паступленні фінансавых сродкаў з раённага бюджэта.

Дадатковымі крыніцамі фінансавання Праграмы з'яўляюцца сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Рэалізацыя Праграмы дазволіць:



  • павысіць якасць выхавання навучэнцаў і выхаванцаў дашкольнай установы;

  • удасканаліць механізмы кіравання працэсам выхавання;

  • аптымізаваць выхаваўчую работу з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;

  • ажыццявіць ідэалагічнае суправаджэнне працэсу выхавання;

  • забяспечыць пераемнасць і неперарыўнасць выхавання;

  • распрацаваць адпаведнае навукова-метадычнае забеспячэнне.


2. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы і чакаемыя вынікі
У нашай дзяржаве выхаванне разглядаецца як адзін з галоўных напрамкаў, рэсурсаў і механізмаў развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека, мэта выхавання – фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей навучэнцаў, развіццё сацыяльна значымай творчай асобы, засваенне навучэнцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народу.

На першае студзеня 2012 года ў вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа навучаецца 41 навучэнец, з іх 6 першакласнікаў, дашкольную ўстанову наведваюць 6 выхаванцаў. Служаць справе адукацыі 18 педагогаў, 2 выхавальнікі; чатыры педагогі працуюць па сумясціцельству.

Падтрымка дзяржавы, зацікаўленыя адносіны выканаўчай улады, рост кампетэнтнасці і развіццё ініцыятывы аддзела адукацыі, удасканаленне ўпраўленчай дзейнасці, творчая штодзённая праца педагагічнага калектыва садзейнічала забеспячэнню стабільнасці функцыянавання і творчага развіцця сістэмы выхавання вучэбна-педагагічныя комплекса. Мэтанакіравана рэалізоўваліся Праграма развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна на 2007-2011 г.г., фарміравалася ідэйна-маральная пазіцыя ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу, створана адукацыйна-выхаваўчае асяроддзе, якое валодае механізмамі ўнутранага ўдасканалення для развіцця духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу кожнага дзіцяці. Сістэма выхавання мае сваю адметнасць дзякуючы рэалізацыі на практыцы заяўленых каштоўнасцей, што сфармуляваны ў Канцэптуальных арыенцірах развіцця сістэмы адукацыі, у аснову якіх пакладзены ідэі педагогікі падтрымкі асобы дзіцяці.

Ідэалогія выхавання вучэбна-педагагічнага комплекса накіравана на тое, каб якасць адукацыі была падмацавана маральна здаровымі арыенцірамі ў выхаванцаў, фарміраваннем грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, алгарытмаў маральных паводзін, навыкаў здаровага ладу жыцця, каб навучанне і выхаванне адпавядала патрэбам часу, асобы дзіцяці, сям’і, грамадства і дзяржавы.

Мы разумеем, што ад якаснай працы ўстановы адукацыі, выканання педагогамі высокай місіі, эфектыўнасці педагагічнай практыкі залежыць самаадчуванне, жыццё і дабрабыт насельніцтва мікрараёна, яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, адносіны да ўлады, дзяржавы, экалагічная дзейсная свядомасць. А таксама залежыць і лёс дзяцей, будучае нашай краіны, іх шчасце, унутраныя маральныя нормы, здароўе, прафесійны выбар, моц іх будучых сем’яў – галоўных фактараў глабальнага ўстойлівага развіцця чалавечай супольнасці сельскага савета, раёна.

Патрэбна адзначыць, што выканаўчы камітэт Бараўскога сельскага савета ўдзяляе ўвагу пытанням выхаваўчай работы, арганізацыі адпачынку і працы навучэнцаў у летні перыяд, удасканаленню выхаваўча-прафілактычнай работы з падлеткамі, выкананню мерапрыемстваў па рэалізацыі ва ўмовах мікрараена Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях”.

Падсумоўваючы вынікі развіцця выхаваўчай дзейнасці за апошнія гады, неабходна адзначыць, што педагагічны калектыў у сваёй рабоце імкнуўся замацаваць станоўчае, выпрацаваць сістэму ў новым, а адміністрацыя – падтрымаць педагогаў, якія працуюць творча і добрасумленна, аб’ектыўна ацаніць вынікі выхаваўчага працэсу. У аснову кіравання сістэмай выхавання паклалі рэалізацыю комплексна-мэтавых праграм (“Падтрымаць чалавека”, “Інфарматызацыя адукацыі”, “Здольныя дзеці”, “Сям’я”, “Юны грамадзянін”, “Здароўе”).

Па большасці накірункаў дзейнасці педагагічны калектыў працуе сістэмна, рэалізуючы прынцыпы праграмна-мэтавага падыходу, вызначаючы праблемнае поле ўдасканалення дзейнасці і шляхі вырашэння праблем ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўпраўлення адукацыі, райваканкома, запытаў бацькоў, грамадства.

Новы імпульс нададзены музейнай педагогіцы. Распрацаваны сучасныя формы арганізацыі і прадстаўлення краязнаўчай, навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і сацыяльна-прапагандысцкай работы на базе краязнаўчага музея “Азбука роднай гісторыі і прыроды”. Выключнай падзеяй стала выданне кнігі “Маленькія хронікі Вялікага Сяла”.

Аптымальны вынік у вахаванні дзяцей будзе тады, калі створаны максімальна магчымыя ўмовы для арганізацыі выхаваўчага працэсу: прафесійна падрыхтаваны і неабыякавы педагог, які разумее свет дзяцінства; сацыяльна абароненае, жаданае ў сям’і дзіця, багатае адукацыйнае асяроддзе, развітая матэрыяльна-тэхнічная база. У такой установе навучэнец, выхаванец рэалізуе сваё права на адукацыю ў адпаведнасці са сваімі прыроднымі здольнасцямі і магчымасцямі; схільнасцямі і інтарэсамі; педагог развівае свае прафесійныя і асобасныя якасці; кіраўнік забяспечвае поспех дзейнасці навучэнцаў і педагогаў; калектыў працуе ў творчым пошукавым рэжыме; ва ўстанове гуманныя адносіны партнёрскага супрацоўніцтва, павагі і даверу становяцца нормай жыцця членаў калектыву; педагог, настаўнік забяспечвае ўмовы для пераводу навучэнца з аб’екта ў суб’ект выхавання, дае магчымасць дзіцяці быць самім сабой, не проста выкладае, а арганізуе вучэбна-пазнавальную дзейнасць. Якасны склад педагагічных кадраў у новым навучальным годзе наступны: з вышэйшай адукацыяй- 14 (78%) , з сярэдняй спецыяльнай- 4; з вышэйшай катэгорыяй- 4, з першай катэгорыяй- 8, з другой катэгорыяй- 5, без катэгорыі- 1.

На падставе самакантролю і самааналізу стану дзейнасці сістэмы выхавання, матэрыялаў ацэнкі дзейнасці ўстановы адукацыі аддзелам адукацыі Дзяржынскага райвыканкама вызначана праблемнае поле для дзейнасці на наступныя гады:

павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню педагагічных кадраў;

развіццё дзіцячага руху, павышэнне колькаснага ахопу грамадскімі арганізацыямі (БРПА, БРСМ);

укараненне новых форм дашкольнага выхавання;

удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы;

павышэнне эфектыўнасці работы з сем’ямі, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане.

Самая высокая каштоўнасць грамадства – дзеці; нараджэнне дзіцяці ў мікрараёне школы, дашкольнай установы на сяле – гэта свята, але за ім—адказнасць, клопат пра шчаслівае дзяцінства, педагагічнае суправаджэнне, па меры неабходнасці – ранняе выяўленне нядобранадзейнасці. На сённяшні дзень дэмаграфічная сітуацыя ў мікрараёне не дазваляе ўпэўнена праектаваць будучае.

Стварэнне здароўезберагальнай сістэмы ў дашкольнай установе, унутраны маніторынг арганізацыі работы па ахове жыцця і здароўя дзяцей забяспечваюць тэндэнцыю зніжэння ўзроўню іх захворвальнасці. Штогод на нарадах абмяркоўваюцца пытанні захавання, фарміравання, умацавання здароўя дзяцей ва ўстанове адукацыі, захавання гігіенічных экалагічных нарматываў школьнага асяроддзя, арганізацыі харчавання школьнікаў. Аднак неабходна больш актыўна і рэзультатыўна працаваць у гэтым напрамку.

Колькасць навучэнцаў, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам у пазаурочны час недастатковая і, як вынік, часта нізкі ўзровень падрыхтоўкі і удзелу ў раённых спаборніцтвах.

Адной з галоўных задач па - ранейшаму застаецца ўмацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, плённае ўзаемадзеянне з медыцынскімі работнікамі. Задача адміністрацыі, педагогаў, абслугоўваючага персанала – стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы для жыцця і навучання, якія не пагоршаць здароўе дзяцей, а будуць садзейнічаць яго захаванню і умацаванню. Адпраўляючы дзяцей ў дашкольную ўстанову, школу, бацькі павінны быць упэўнены, што там будзе цёпла, светла, што дадому прыйдзе здаровае, без фізічных і душэйных траўм дзіця. Наша ўстанова павінны быць камфортнай і бяспечнай для дзяцей.

Арганізаванае выхаванне пачынаюцца з дашкольнай адукацыі. Павышэнне даступнасці дашкольнай адукацыі забяспечваецца за кошт развіцця новых форм яго арганізацыі: сямейная група на базе ўстановы адукацыі. Аналіз выканання дзяржаўнага стандарту “Дашкольная адукацыя. Гатоўнасць да школы”, паказвае, што 90% выпускнікоў дашкольнай ўстановы гатовы да навучання ў першым класе

Наяўнасць тэхнічнага забеспячэння не з’яўляецца паказчыкам высокага ўзроўню выхавання дзяцей, яно толькі сродак для рэалізацыі выхаваўчых мэт. А вядучую ролю адыгрывае кампетэнтнасць удзельнікаў выхаваўчага працэсу па выкарыстанні камп’ютарных і Інтэрнэт-тэхналогій, сайтаў.

На працягу апошніх гадоў педагагічны калектыў працаваў над павышэннем выхаваўчай ролі школы, фарміраваннем патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, усведамлення прававых норм, духоўнасці і культуры, самастойнасці, талерантнасці, здольнасці да паспяховай сацыялізацыі.

Асновай выхаваўчай работы з’яўлялася дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскага самакіравання. У нас маецца пярвічныя арганізацыі БРСМ, якая налічвае 5 членаў (з іх 2 – педагагічныя работнікі), піянерская дружына (ГА “БРПА”) з агульным ахопам дзяцей у 100% (19 піянераў + 16 акцябрат). Але варта адзначыць не высокі патэнцыял вучнёўскага самакіравання.

Развіццё асобы дзіцяці, яго творчых здольнасцей, інтарэсаў і запытаў ажыццяўляецца на ўсіх узроўнях агульнай базавай адукацыі. У 2011/2012 навучальным годзе дзейнічае 8 гурткоў і 1 спартыўная секцыя з ахопам 100% дзяцей.

Значная ўвага ў раёне надаецца развіццю і папулярызацыі дзіцячай творчасці. Гэта абумоўлена важнасцю і надзённасцю праблемы адукацыі таленавітых дзяцей. Але ў нас патрабуюць актывізацыі і ўдасканалення работы ў сферы мастацка-эстэтычнага выхавання; неабходна стварыць умовы для таго, каб ва ўстанове адукацыі атрымалі сваё належнае развіццё, падтрымку і прафесійнае кіраўніцтва мастацкай самадзейнасцю (напрыклад, у конкурсах “Дуэт-лідэр”, турыстычная песня і г.д.).

Якасць выхавання, задавальненне, развіццё адукацыйных запытаў, здольнасцей дзяцей сёння – стабільнае будучае заўтра. Неабходна навучыцца берагчы кожнае дзіця як асобу, бачыць ў ім будучае, а не імкнуцца пазбавіцца ад “цяжкіх” (а часам–проста неардынарных) дзяцей. Ва ўстанове адукацыі застаецца шмат праблем, звязаных з маральна-прававым, палавым выхаваннем, недастатковы ўзровень выхаванасці навучэнцаў. Многія з іх не разумеюць сваёй адказнасці за парушэнне агульнапрынятых норм маралі і права. Частка нашых дзяцей кураць, брыдкасловяць, удзельнічаюць ў правапарушэннях (у 2011 годзе – 1).

Дзякуючы Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях”, мы маем сістэму абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія маюць патрэбу ў гэтым на дзяржаўным узроўні, распрацаваны меры па прафілактыцы недабранадзейнасці, павышэнні адказнасці законных прадстаўнікоў за выхаванне дзяцей. У практыцы работы ўстановы павінны знайсці адлюстраванне ўсе віды падтрымкі асобы дзіцяці – сацыяльнай, прававой, здароўезберагальнай, псіхалагічнай, культуралагічнай, карэкцыйнай. У гэтым напрамку шмат робіцца, каб дзеці раслі ў спрыяльных сацыяльна-бытавых ўмовах, паспяхова пераадольвалі крызіс станаўлення, каб ім былі прывіты алгарытмы маральна-прававых паводзін, навыкі здаровага ладу жыцця. З мінулага навучальнага года дзейсную і практычную дапамогу аказвае ДР СПЦ у кансульціраванні, анкетаванні педагогаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, правядзенні дыягностык і семінараў; класныя кіраўнікі атрымоўваюць метадычныя і псіхалагічныя рэкамендацыі, даведкі па выхаванню дзяцей.

Разам з тым, работа па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, ахове іх правоў не заўседы вядзецца належным чынам: не выяўлены ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, дзейнасць педагагічнага калектыву сканцэнтравана толькі на стадыі ярка выражанай сямейнай нядобранадзейнасці і асацыяльных паводзін непаўналетніх.

Выніковасць працы, якасць выхавання залежыць ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, ініцыятыўнасці, адказнасці педагагічных кадраў.

Большасць нашых педагогаў, класных кіраўнікоў – гэта людзі, якія аддаюць сваёй працы душу і сэрца, знаходзяць сваё асабістае шчасце ў шчасці і радасці дзяцей, гэта даследчыкі і эксперыментатары, да іх цягнуцца дзеці, з імі раяцца калегі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў. Сваімі асабістымі якасцямі, сваім прафесіяналізмам паказваюць прыклад высокай маральнасці, чалавечай годнасці, дзяржаўнай адказнасці, бачаць мэту ў падрыхтоўцы выхаванцаў, навучэнцаў да жыцця ў грамадстве, вучаць быць здаровымі, паспяховымі, адказнымі і шчаслівымі грамадзянамі нашай краіны. Нашы педагогі маюць Ганаровыя граматы аддзела адукацыі і Падзякі начальніка аддзела адукацыі, Граматы абласнога ўпраўлення адукацыі.

Выхаванне – каштоўнасць асобасна-арыентаваная, і патрэбна разумець, што часта задавальняе не ўсіх. Разам з агульнымі паказчыкамі, дасягненнямі, станоўчай дынамікай неабходна дабівацца псіхалагічнага і фізічнага камфорту для кожнага выхаванца, на што і настройваецца ўся сістэма выхавання, работа кожнага педагога.



Паспяхова рэалізаваць закладзеныя ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ідэі можна толькі ў тым выпадку, калі кожны работнік сістэмы адукацыі, якую б пасаду ён ні займаў, здолее спасцігнуць глыбінны сэнс дакумента, прыняць яго сэрцам, жыць у яго праблемным полі.

  1. Структура сістэмы выхавання ( на 01.01.2012 г. )


Савет установы адукацыі


Адміністрацыя ўстановы адукацыі


Педагагічны савет

Музей “Азбука роднай гісторыі і прыроды”

Савет па прафілактыцы безнадзорнасці

Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў


Пачатковая школа: 1-4 класы ( 19 навучэнцаў)

Сярэдняе звяно: 5-9 класы ( 22 навучэнцы)

Дзіцячы сад: 6 выхаванцаў



Забяспечваюць адукацыйны працэс:

18 педагагічных работнікаў,

2 выхавальнікі дзіцячага сада, музычны кіраўнік дзіцячага сада, настаўнік- дэфектолаг, бібліятэкар




Дадатковая адукацыя: 25 факультатываў (ахоплена 100% навучэнцаў)

Колькасць школьных гурткоў: 8 (ахоплена навучэнцаў 98%); дзіцячы сад: 2 (100%)

Гурткі ад устаноў дадатковай адукацыі: ДРЦДТ - 3; ДзЮСШ - 1, ЦЮН - 1

Турыстычная секцыя: 1 (15 навучэнцаў)

Заняткі ў Доме народнай творчасці: 12 навучэнцаў (лялечны тэатр “Батлейка”, выяўленчае мастацтва)



4. Арганізацыйна-педагагічная мадэль установы адукацыі ( 2011-2015 гг. )










































Райвыканкам: аддзелы адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорта, маладзёжнай палітыкі.                             Ахова прыроды, ДСЮШ, установы адукацыі раёна











5. Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў і дзяцей дашкольнай установы на 2011-2015 гады


5.1. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне маніторынгу якасці выхавання ва ўстанове адукацыі з выкарыстаннем новых дыягнастычных тэхналогій і выкарыстанне сучасных інфармацыйных методык

2011-2015

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

2

Удзел у мерапрыемствах ІІІ этапа рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

2011-2015

Макась Н.І., класныя кіраўнікі, ГА “БРПА”, “БРСМ”

3

Правядзенне мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай, гісторыка-краязнаўчай накіраванасці:

  • Конкурсы, віктарыны, мітынгі, акцыі, прысвечаныя святкаванню гадавін вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

  • Тэматычныя лекцыі ў музеі “Азбука роднай гісторыі і прыроды”;

  • Экскурсіі, паходы па месцах баявой славы;

  • Удзел у рэспубліканскіх акцыях, дэкадах грамадзянска-патрыятычных спраў

2011-2015

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі,

ГА “БРПА”, “БРСМ”



4

Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (мітынг, канцэрт, спартыўна-масавыя спаборніцтвы)

Штогадова

Выканкам Бараўскога с/с, адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі,

ГА “БРПА”, “БРСМ”



5

Турыстычныя паходы, экскурсіі “Мая малая Радзіма”. Распрацоўка новых турыстычных маршрутаў

2011-2015

Зяневіч С.Р, класныя кіраўнікі

6

Удзел у мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці сярод навучэнцаў – членаў ГА “БРПА”, “БРСМ”: піянерскія зборы, агітбрыгады, творчыя конкурсы, КВЗ

2011-2015

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі,

ГА “БРПА”, “БРСМ”



7

Інфармацыйныя гадзіны. Агульнашкольнае выкананне Гімна Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным, агульнарэспубліканскім, памятным датам у Рэспубліцы Беларусь



Штотыднева
Штогадова

Класныя кіраўнікі

8

Арганізацыя сустрэч, круглых сталоў з удзелам выканкама Бараўскога с/с, прадстаўнікоў філіала “Вялікасельскі”

Пастаянна

Дырэктар УА

9

Удасканальванне мадэлі правядзення мерапрыемстваў у шосты (школьны) дзень тыдня

Пастаянна

Адміністрацыя УА

10

Развіццё валанцёрскага руху (стварэнне атрадаў па месцы жыхарства навучэнцаў)

Штогадова

Макась Н.І., Лапцева Л.М.

11

Арганізацыя работы факультатыва па фарміраванню прававой культуры навучэнцаў, стварэнне і абнаўленне вугалка прававых ведаў, укараненне тэхналогій па прафілактыцы супрацьпраўных паводзінаў непаўналетніх

2012, штогадова і пастаянна

Адміністрацыя УА, Лышчык Ж.В.














5.2 Маральнае і эстэтычнае выхаванне


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне мерапрыемстваў па маральнаму выхаванню навучэнцаў, рэалізацыя вучэбных праграм факультатыўных заняткаў па фарміраванні маральнай культуры асобы

2011-2015

Адміністрацыя УА, педагагічныя работнікі

2

Удзел у правядзенні выстаў, конкурсаў выяўленчай, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і музычнай творчасці (“Нам засталася спадчына”, прысвечаная 130 –годдзю з дня нараджэння Я.Купалы, Я. Коласа)

2011-2015

Адміністрацыя УА, педагагічныя работнікі

3

Арганізацыя лялечнага тэатра “Батлейка”

2012 і пастаянна

Заблоцкая Т.Р.

4

Конкурс дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”

2012, 2014

Васілеўская І.Г.

5

Правядзенне на базе ўстановы адукацыі пленэраў для мастакоў з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Я + Я”

Штогадова

Ермаловіч Н.М., Заблоцкая Т.Р.















5.3 Выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне мерапрыемстваў па фарміраванні культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, рэалізацыя вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, накіраваных на выхаванне самапазнання і самарэгуляцыі асобы

Пастаянна

Адміністрацыя УА, педагагічныя работнікі

2

Мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей і падтрымку здольных навучэнцаў (выставы тэхнічнай творчасці, конкурсы)

2011-2015

Адміністрацыя УА, педагагічныя работнікі

3

Правядзенне мерапрыемстваў па развіццю навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў (канферэнцыі)

Штогадова

Макась Н.І., педкалектыў














5.4 Выхаванне культуры здаровага ладу жыцця


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў з навучэнцамі (круглагадовая спартакіяда школьнікаў, агляд узроўню фізічнай падрыхтаванасці ў праграме фізкультурна-спартыўнага руху “Алімпійскія надзеі Беларусі”, спаборніцтвы “Вас выклікае спартландыя”, зімовае і летняе шматбор’е “Абаронца Айчыны”, турыстычны злёт: раённы і агульнашкольны)

2011-2015

Адміністрацыя УА,

Зяневіч С.Р., класныя кіраўнікі



2

Акцыя “Здаровы я – здаровая краіна”, “Моладзь супраць тытуню”, “Спорт супраць наркотыкаў”

Штогадова

Адміністрацыя УА,

Зяневіч С.Р., класныя кіраўнікі



3

Арганізацыя аздараўленчых лагераў

Штогадова

Адміністрацыя УА,

Макась Н.І.



4

Правядзенне дзён здароўя у шосты школьны дзень тыдня

2-ая субота кожнага месяца

Адміністрацыя УА,

Зяневіч С.Р., класныя кіраўнікі



5

Валейбольны турнір з удзелам навучэнцаў, выпускнікоў установы адукацыі, шэфскіх арганізацый, ветэранаў спорту Дзяржынскага раёна

Штогадова

Адміністрацыя УА,

Зяневич С.Р.



6

Арганізацыя заняткаў па навучанні плаванню дзяцей на базе басейна “Блакітны” (г. Дзяржынск)

Пастаянна

Зяневіч С.Р.

7

Наведванне гульняў чэмпіянату свету па хакею

2014

Зяневіч С.Р.


5.5 Гендэрнае выхаванне


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне гендэрнай культуры навучэнцаў

Пастаянна

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

2

Стварэнне інфармацыйнага стэнда “Роўныя правы – роўныя магчымасці”

2011-2015

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

3

Правядзенне факультатываў па сямейных адносінах

2011-2015

Адміністрацыя УА














5.6 Сямейнае выхаванне


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Стварэнне клуба маладой сям’і

2012

Макась Н.І.

2

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню сям’і, Дню маці

Штогадова

Класныя кіраўнікі

3

Інфармацыйныя і класныя гадзіны, накіраваныя на павышэнне прэстыжу сям’і, фарміраванне адказнага мацярынства і бацькоўства, прафілактыку насілля ў сямейна-бытавой сферы, вывучэнне гісторыі сямей, стварэнне сямейных летапісаў, афармленне фотавыстаў

Пастаянна

Адміністра-цыя УА,

класныя кіраўнікі, Заблоцкая Т.Р.



4

Вывучэнне і прапаганда ўзораў пазітыўнага сямейнага выхавання ў шматдзетных сем’ях

Пастаянна

Бараўскі с/с, УА














5.7 Працоўнае і прафесіянальнае выхаванне


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Арганізацыя факультатыўных заняткаў “Асновы выбару прафесіі”, заняткаў па інтарэсах, накіраваных на прафесіянальную арыентацыю навучэнцаў

2012-2015

Адміністрацыя УА

2

Правядзенне “Дня прафарыентацыі”, арганізацыя мерапрыемстваў, прысвечаных прафесійным святам, удзел у днях адкрытых дзвярэй, наведванне прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна (“Эліз”, ільнозавод, ДЭМЗ і іншых)

2012-2015

Адміністрацыя УА

3

Працоўныя акцыі, дэсанты, сумесна з філіялам “Вялікасельскі”

Штогадова

Адміністрацыя УА

4

Правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый УА і мікрараена

Пастаянна

Адміністрацыя УА

5

Правядзенне сустрэч з перадавікамі падшэфнай гаспадаркі, вядучымі спецыялістамі выпускнікамі, уключэнне навучэнцаў у розныя віды працоўнай і прафесіянальнай дзейнасці

2011-2015

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі














5.8 Экалагічнае выхаванне


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне экалагічнага светапогляду і экалагічнай культуры (турніры, гульні, акцыі, конкурсы па збору макулатуры, гальванічных элементаў)

2012-2015

Набільская А.Р.,

класныя кіраўнікі



2

Правядзенне факультатыўных заняткаў па фарміраванні экалагічнай культуры навучэнцаў

Штогадова

Адміністра-цыя УА

3

Абнаўленне і добраўпарадкаванне экалагічнай сцяжынкі, запаведніка карэльскай бярозы

Пастаянна

Класныя кіраўнікі














5.9 Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Удаксканаленне сістэмы выхаваўчай работы па фарміраванні культуры бяспечнай жыццядзейнасці навучэнцаў

2011-2015

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

2

Правядзенне факультатыўных заняткаў “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”

Пастаянна

Адміністра-цыя УА

3

Арганізацыя атрадаў “Юных атрадаў выратавальнікаў”, “Юных інспектароў дарожнага руху”

Штогадова

Адміністра-цыя УА

4

Правядзенне конкурсаў, спартакіяд сярод навучэнцаў па правілах бяспечнай жыццядзейнасці і дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый

Штогадова

Адміністра-цыя УА

5

Выяздны кіналекторый па правілах бяспечнай жыццядзейнасці і дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый

Штомесячна

Кінавідэа-пракат















5.10 Выхаванне культуры быту і адпачынку


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Правядзенне дабрачынных акцый “Нашы дзеці”, “Шчаслівае дзяцінства”

Штогадова

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

2

Удзел у чэмпіянатах па інтэлектуальных гульнях, КВЗ, інтэрнет-алімпіядах

Штогадова

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

3

Супрацоўніцтва з Домам народнай творчасці па выхаванню культуры быту і адпачынку

Пастаянна

Адміністрацыя УА, класныя кіраўнікі

4

Развіццё тэхнічнай творчасці ва ўстанове адукацыі, выкарыстанне магчымасцей установы дадатковай адукацыі “ДРЦДТ”

Штогадова

Адміністра-цыя УА














5.11 Сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Удасканаленне дзейнасці педагагічных работнікаў па абароне правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў

Штогадова

Адміністра-цыя УА

2

Удасканаленне работы па ранняму выяўленню дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прафілактыцы дзіцячай безнагляднасці, сацыяльнага сіротства, правапарушэнняў непаўналетніх, сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам праз ДРСПЦ

Пастаянна

Адміністра-цыя УА, класныя кіраўнікі

3

Аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам, якія падвяргаліся насіллю

Пастаянна

Адміністра-цыя УА, ДР СПЦ

4

Распрацоўка і выкарыстанне метадычных рэкамендацый псіхалагічнай службы ДР СПЦ

Пастаянна

Адміністра-цыя УА, ДР СПЦ

5

Аказанне дапамогі класным кіраўнікам па вывучэнню індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў з мэтай іх сацыяльнай адаптацыі

Пастаянна

Адміністра-цыя УА, ДР СПЦ

6

Распрацоўка метадычных рэкамендацый да бацькоўскіх сходаў па пытаннях навучання і выхавання дзяцей

2012

Макась Н.І., Лышчык Ж.В.

7

Прыцягненне грамадскасці ў работу па выяўленню дзяцей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі

2011-2015

Адміністра-цыя УА

8

Пашырэнне практыкі часовай працоўнай занятасці ў вольны ад вучобы час навучэнцаў з неблаганадзейных сямей, а таксама навучэнцаў, якія стаяць на розных відах уліку

Пастаянна

Адміністра-цыя УА

9

Арганізацыя заняткаў з дзецьмі, якія патрабуюць асобых умоў навучання і выхавання

Штогадова

Адміністра-цыя УА













5.12 Навукова-метадычнае і кадравае забеспячэнне выхавання


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Укараненне арганізацыйна-выхаваўчай мадэлі адукацыйнага культурна-аздараўленчага цэнтра ва ўмовах функцыянавання вучэбна-педагагічнага комплекса

2011-2015

Адміністра-цыя УА

2

Правядзенне мерапрыемстваў па актуальных пытаннях выхавання навучэнцаў (семінары, педагагічныя чытанні)

2011-2015

Адміністра-цыя УА

3

Забеспячэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў па пытаннях выхаваўчай работы

2011-2015

Адміністра-цыя УА

4

Арганізацыя работы па падрыхтоўцы лідэраў ГА “БРСМ”, “БРПА”

2011-2015

Адміністра-цыя УА

5

Правядзенне адзіных дзён інфармавання

штомесячна

Макась Н.І.

6

Удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства, у выставах педагагічнага вопыту па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце

2011-2015

Адміністра-цыя УА

7

Арганізацыя работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Штогадова

Макась Н.І.














5.13 Інфармацыйнае забеспячэнне выхавання


№ п/п

Змест мерапрыемстваў

Тэрміны выканання

Выканаўцы

1

Папаўненне базы дадзеных інавацыйных формаў патрыятычнага выхавання навучэнцаў

2011-2015

Макась Н.І., класныя кіраўнікі

2

Выданне кнігі “Маленькія хронікі Вялікага Сяла”, тыражыраванне, размяшчэнне на сайце музеяў установы адукацыі

2011

Адміністра-цыя УА, Заблоцкая Т.Р.

3

Арганізацыя інфармацыйнага суправаджэння выхавання: школьная газета “Большая перемена”, бюлетэнь “Весткі са школы”, распрацоўка на сайце ўстановы адукацыі спецыяльных старонак, якія ўтрымліваюць навейшыя формы выхавання

2011-2015

Макась Н.І., Залуцкая А.А., класныя кіраўнікі

4

Асвятленне выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі праз сродкі масавай інфармацыі (газеты “Узвышша”, “Настаўніцкая газета”, “Краязнаўчая газета”)

2011-2015

Адміністра-цыя УА

5

Засваенне сучасных інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій і развіццё тэхналагічных кампетэнцый навучэнцаў і педагагічных работнікаў

Пастаянна

Адміністра-цыя УА














6. Аб ацэнцы эфектыўнасці выканання Праграмы
Штогод на педагагічным савеце, пасяджэннях выканкама Бараўскога с/с разглядаць ход выканання дадзенай Праграмы.

Для выяўлення ступені паспяховага развіцця сістэмы выхавання i ацэнкі хода рэалізацыі дадзенай Праграмы зацвердзіць наступныя крытэрыі:

Удзел у спаборніцтвах сярод устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна (месца i паказчыкі)

Рэалізацыя Праграмы па наступных паказчыках:

Асобасныя дасягненні дзяцей.

Сфарміраванасць выхаваўчай прасторы, пераемнасць у рабоце ўстановы адукацыі.

Ход інавацыйных працэсаў. Эфектыўнасць выхаваўчай работы.

Прафесійная адукацыя, працаўладкаванне выпускнікоў, паступленні ў ССНУ.

Дзейнасць гурткоў, секцый (эфектыўнасць).

Эфектыўнасць валеалагічнай i экалагічнай выхаваўчай дзейнасці.

Інфармацыйнае забеспячэнне, выкарыстанне камп'ютарных тэхналогій.

Псіхалагічнае суправаджэнне Праграмы.

Выхаваўча-прафілактычная работа. Развіццё дзіцячага самакіравання.

Рэсурснае забяспячэнне дзейнасці (кадры, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы).

Захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, правілаў бяспечнай жыццядзейнасці.



Ацэнка дзейнасці выхаваўчай сістэмы выканкамам Бараўскога с/с, аддзелам адукацыі Дзяржынскага райвыканкама пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва сярод устаноў адукацыі "За стварэнне ўмоў для развщця i ўдасканальвання адукацыі ў Дзяржынскім раёне".

7. Указальнік скарачэнняў
ВВП вучэбна-выхаваўчы працэс

с/с сельскі савет

РЦГіЭ раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

РАА раённы аддзел адукацыі

ТСН тэхнічныя сродкі навучання

МНС міністэрства па надзвычайных сітуацыях

ССНУ сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы

ДРЦДТ Дзяржынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці

ІСН інспекцыя па справах непаўналетніх

ЦКРАіР цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі

ПК прафсаюзны камітэт

СППС сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

АПФР асаблівасці псіха-фізічнага развіцця






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка