1 тур 8 клас Дарагі дружа!




Дата канвертавання11.05.2016
Памер47.6 Kb.
Завочны этап

1 тур
8 клас
Дарагі дружа!

Мы рады, што ты бярэш удзел у алімпіядзе, шчыра зычым табе поспехаў.
Звярні ўвагу, што заданні № № 1 - 8 маюць 1 - 3 правільныя адказы, заданні № № 9 - 12 - толькі адзін правільны адказ.

№1. Адзначце радкі, дзе ўсе словы можна скласці, выкарыстоўваючы асобныя з пералічаных гукаў: [а], [б], [в], [г], [д], [о], [р], [м].

1) дар, бор, дарога;

2) вораг, горб, град;

3) багор, раб, горад;

4) бягом, Рома, мёд.

5) вада, мора, дом;


2. З кім параўноўвае хлопчыка Віцьку С. Шушкевіч у вершы

«Непамыцька - хлопчык Віцька»?

1) з тым, хто займаецца камерцыяй;

2) з чысцільшчыкам комінаў;

3) з хлопчыкам, які абчэсвае камяні;

4) з рабочым, які будуе каміны;

5) з хлопчыкам, які любіць загараць.


Гляньце вы на Віцькаў твар.

Пэўна, Віцька, камінар?

Брудны, чорны, закарэлы,

Толькі лоб пад шапкай белы.


№3. У якіх сказах словазлучэнні з азначальнымі займеннікамі ўказваюць на плошчу?

1. З усяго павета з’язджаліся сюды сяляне. (К. Чорны)

2. Зазвані моцна, звон, загудзі, каб пачулі цябе на ўвесь край. (М. Чарот)

3. Блізкая страляніна ўзрушыла ўсіх, зблытала ўсе планы, усе наметкі на бліжэйшую дарогу. (М. Лынькоў)

4. Ад самае раніцы рэспубліканцы маўчалі. (Э. Самуйлёнак)
№4. Ірынка знайшла 1 баравік, у Максіма ў кошыку аказалася 3 лісічкі, Вася далучыў да агульнай колькасці тузін сыраежак, а Вера — чортаў тузін казлякоў. Колькі ўсяго грыбоў назбіралі дзеці? Адзначце.

1) дваццаць пяць;

2) дваццаць шэсць;

3) дваццаць восем;

4) дваццаць дзевяць;

5) трыццаць.


5. Адзначце, хто лішні ў кампаніі дактароў:

1) акуліст;

2) стаматолаг;

3) арнітолаг;

4) ларынголаг;

5) кінолаг.


№6. Адзначце нумары прыказак, у якіх ёсць кампанент, несумяшчальны з лексічнай сістэмай беларускай літаратурнай мовы.
1) Чужую бяду пальцам развяду, а сваёй ума не дабяру.

2) Людзям языка не завяжаш.

3) Стыд не дым, вочы не выесць.

4) Як гукнеш, так і адгукнецца.

5) На чужы раток не накінеш платок.
№7. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены няправільна.

1) Восенню і вясною, зімою і летам – заўсёды знойдзецца па душы работа і адпачынак. .

2) Беларускія лясы, багатыя на ягады.

3) Прайшло некалькі хвілін, і ў начным паветры пачуўся гучны трэск.

4) Дрэва захісталася, зашумела галлём, і падмінаючы лазняк, рухнула ў ваду.

5) Ад крутых віроў глыбокіх на пясчаны перакат, прамяністая ад спёкі, выгінаецца рака. .


8. Укажыце, тэкст якога стылю можа пачынацца прапанаваным сказам.

1) афіцыйна-дзелавы;

2) разважанне;

3) апавяданне;

4) мастацкі;

5) публіцыстычны.


Першы зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка”, надрукаваны ў 1908 г. выдавецкай суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца”, як вядома, быў з энтузіязмам успрыняты беларускай культурнай грамадскасцю, але падаўся небяспечным царскім уладам і неўзабаве быў канфіскаваны.
9. Літаратуру, як і іншыя віды мастацтва, ствараюць таленавітыя людзі. У беларускай літаратурнай традыцыі таленавіты чалавек, майстар слова найчасцей ўвасоблены ў вобразе:

а) дойліда, архітэктара;

б) мастака-жывапісца;

в) інжынера-механіка;

г) музыкі-гусляра, скрыпача, дудара;

д) спевака, акцёра, дэкламатара.

10. Адзін з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча верш “Маёвая песня”. Ствараючы карціну вясновай прыроды, аўтар выкарыстоўвае вобразы:

а) ліецца хваляй песня; нівы гутарку вядуць;

б) паветра ў струнах сонца залатых; песня рвецца і ліецца на раздольны, вольны свет;

в) шэпчуцца явар з калінаю; ля ракі чарот шуміць;

г) пяе салавей; вецер звонкі ў тонкіх зёлках шапаціць;

д) хмары неба ўсцілалі тысячу раз; ціхі, ясны гімн вясне.

11. У апавяданні Янкі Брыля “Сірочы хлеб”:

а) галоўнага героя завуць Данік Бальшун; твор насычаны карцінамі гарадскога жыцця, у якім хлопчык – выхадзец з вёскі – мусіць знайсці сваё месца, у чым яму дапамагае настаўніца пані Мар’я;

б) галоўны герой Данік Малец на фурманцы едзе на кірмаш, фурмана завуць Цыпрук, ён стрыечны брат Міколы Кужалевіча;

в) з лірызмам і светлым гумарам аўтар расказвае пра духоўны рост і сталенне Даніка Мальца, у чым яму дапамагае настаўніца пані Мар’я;

г) галоўны герой Данік Бальшун прыходзіць у царкву, каб у святы дзень сустрэцца з панам Цабам, якога даўно не бачыў і якому ўдзячны, бо той моцна дапамог хлопцу-сіраце;

д) аўтар жорстка крытыкуе лад, у якім даводзіцца жыць сіраце Даніку Мальцу, злосна высмейвае настаўніцу пані Мар’ю і пана Цабу, якія здзекваліся з хлопчыка-сіраты.

12. Што аб’ядноўвае Янку Купалу і Уладзіміра Караткевіча?

а) абодва пісалі пад псеўданімамі;

б) абодва цесна сябравалі з Якубам Коласам;

в) абодва пісалі драматычныя творы для дзяцей;

г) абодва стварылі вобраз хлопчыка-гусляра ў мастацкіх тэкстах;

д) абодва з’яўляюцца аўтарамі твораў, у якіх гістарычнае мінулае Беларусі адлюстравана ў рамантычным святле.


АДКАЗЫ


ЗАВОЧНЫ ЭТАП

І тур

8 клас

1. —1,5.

2. — 2.

3. — 1, 2.

4. — 4.

5. — 3, 5.

6. — 1, 3, 5.

7. — 2, 4.

8. — 5.

9. — г.

10. — б.

1. — в.



12. — д.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка