1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні




старонка7/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.1 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   22

Тэма № 12. Правапіс некаторых марфем


1. Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгінаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абаперціся.

2. Прыстаўка су- пішацца:



  • у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат,  суткі, сутокі,  сумёт, сустаў;

  • у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супаліметр,  супастаўшчык, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік і інш.;

  • у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор’е, суладдзе, сугучча, суглінак,  сукравіца, сузіральнік, сумежжа.

3. Прыстаўка су- пішацца:

    • у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;

    • у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

    • у прыслоўях: супраць (супроць).

4. Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (насупраць) і інш.

5. Прыстаўка са- пішацца:



  • у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзеляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

  • у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.

6. Прыстаўка са- захоўваецца:

  • у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе) састыковаўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш;

  • у дзеясловах, калі са- з’яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;

  • у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго;

  • напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.

7. Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены, Наддзвінне, наддаць, ззаду, ссадзіць, ссівелы, бессардэчны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік (тое што з’яўляецца крыніцай чаго-небудзь), уссаджаваць, контрразведка, звышштатны, транссібірскі.

  • Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць словы і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюррэалізм.

  • У некаторых выпадках, калі словы ўспрымаюцца як невытворнае ў беларускай мове, літары не падвойваюцца: інавацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, дысіндэнт, інервацыя, акорд. Напісанне такіх слоў – тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

  • У словах расол, расольнік, расада, расаднік (месца, скрынка для вырошчвання расады) адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з адной літарай с.

8. Да прыставак на з адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара ззамяняецца літарай с.

  • У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётавымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіць, бязмежны, небеззаганны, небезгрэшны, абезгалосіць, абезгрошыць, празмерны; раз’есці, раз’езд, абяз’ёдаваны, з’ініць, раз’юшаны, без’языкі, без’ядзерны, з’явіцца, уз’юшыцца. 

  • У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, росчырк.

  • Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненацісканога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўкас-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць.

9. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння: зысці – сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць – сыходзіць, зыходзячы – сыходзячы, зыходны - сходны, сыходны, зыход- сход.

10. У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішуцца з, а перад зычнымі – с: дызасацыяцыя, дыз’юнкцыя, дыcгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.

11. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

12. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапіць (раз’яднаць), усчапіць (павесіць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца,  расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны, расшчапіць (раскалоць), расчапленне (расколаванне), расшчаміць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца, зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы, зджаліць.



Выключэнні: рашчыніць (паставіць цеста) ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.

13. Пры спалучэнні прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з-(с-); уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-, са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішыцца ы: абыграць, абтэлігеніцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, субынспектар, дызынтэгратар, дызынфармацыя, дэзынфіцыраваць.



  • Пасля прэфіксоідаў звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр- і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя,  міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі.

  • У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя.

  • Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар.

  • Некаторыя словы з коранем –ход- маюць варыянтыя формы: адыходлівы – адходлівы, адыходнае – адходна, адыходы – адходы, адыходнік – адходнік.

14. Прыстаўка паў- пішацца праз злучок толькі з уласнымі назоўнікамі. З усімі іншымі словамі паў-, напаў- пішуцца разам: паўтоны, паўвёскі, паўзамеценая дарога, напаўзатопленая лодка, паў-Мінска.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка