1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні




старонка3/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.1 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22

Тэма № 4. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах


  1. Kaлi спалучэнні io, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:
    паміж зычнымі – літарамі іё (ыё) пад націскам i ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны;
    у пачатку слова - літарамі io пад націскам i іа не пад націскам: ioн, іонны, Iоciф; Іанічнае мора, Іаан.

  2. Калі спалучэнні io, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
    пасля галосных - праз ё пад націскам i я не пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне;
    у пачатку слова - праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.
    Спалучэнне ie абазначаецца на пісьме літарамі ie (ыe): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія.
    Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад i на пісьме ў пачатку слова i пасля галосных перадаецца праз е: езyim, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.
    Спалучэнне ia абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніялъны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыялъны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр.
    Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:
    пасля галосных i ў пачатку слова - праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган;
    пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз i непрыставачных н i л - праз ья, пасля астатніх зычных - праз ’я: мілъярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф'ян.



Тэма № 5. Правапіс галосных у складаных словах


  1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе. 
    Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца слова-, што-, фота-, мота-: словаформа, словатоворчасць; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г.д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г.д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.

  2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асновапалэнне, бавоўнапрадзільны, вогнетрывальны, водаразмеркавальны, вагонарамонтны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, корманарыхтоўка, конегадоўля.
    У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку у   першай частцы захоўваецца напісанне о:азонастойкі, азотнакіслы, збожжасховішча, манголазнаўства, мовазнаўства, мовазнаўцы,  словатворчасць, фондасховішча і інш. 
    Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

  3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстойлівы, торфаўтварэнне, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

  4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.
    Напрыклад: 
    Н. шэсцьсот  семсот  восемсот
    Р. шасцісот  сямісот  васьмісот
    Д. шасцістам  сямістам  васьмістам
    В. шэсцьсот  семсот  восемсот
    Т. шасцюстамі  сямюстамі  васьмюстамі
    М. (аб) шасцістах (аб) сямістах (аб) васьмістах

  5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

  6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў спалучэнні з назоўнікам, першая частка (лічэбнік) ставіцца ў форме роднага склону: трохдзенны, чатырохпавярховы, шастістволы, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

  7. Калі складаныя словы маюць ў сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

  8. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.
    Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы – пішацца е, калі другі – пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

  9. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск падае на першы склад другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.

  10. У складкных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а – у любым ненаціскным складзе: ільнавалакно, Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф, марозаўстойлівы, прыборабудаўнічы.

  11. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.
    Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўборачны, вогнеўстойлівы.
    Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка