1 Судьбы гуманистической традиции в классической и современной культуре Литературоведение и фольклористика




старонка2/16
Дата канвертавання30.04.2016
Памер4.48 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

А белая бяляначка

–А з рыжыкам гаварыла:

А, рыжычак, бяры мяне,

А я бору зялёнага,

Я й палёту вясёлага [2, с. 72].

У вынiку шматвяковай традыцыi выпрацавалася багатая сiмволiка, якая ярка характарызуе іншых герояў вяселля, такіх, як свата і сваццю. Сваты і свацці часцей за ўсё прадстаўлены ў вобразах птушак: галубоў, сокалаў, белых лябёдак. Для нявесты сватанне асацыіруюцца з балотам, а сваты і свацці з грознымі птушкамі, якія хочуць адабраць яе свабоду. Напрыклад:

Кругла мала балоценька.

Хоць жа яно малюсенька,

Але птушак у ім паунюсенька [2].

Наляцела галубоў поўненькі двор,

Каля тых галубоў сіза паванька,

Каля той паванькі ясен сокал,

Каля таго сокала бочка віна,

Каля той бочкі залаты замочак [2].

Бочка віна, золата ва ўсіх песнях асацыіруецца са слязамі маладой дзяўчыны на выдан-не, залаты замочак – вяночак, чорны шоўк або «бел кажуль», белы жэмчуг – дзявочая каса.

Усе гэтыя сімвалічныя вобразы таксама маюць пэўнае значэнне. Вясельны вянок з’яўляецца адным з галоўных вызначальных атрыбутаў ў вясельнай абраднасці. Вянок маладой стаў сімвалам яе дзявоцкасці, цнатлівасці. Замужнія жанчыны вянкоў не насілі, таксама не мела права надзяваць вянок на вяселлі тая дзяўчына, якая страціла цнатлівасць да замужжа. Вясельны вянок плялі як з жывых, так і са штучных кветак, асабліва з каліны, упрыгожвалі рознакаляровымі, пераважна чырвонымі стужкамі.

Значэнне некаторых сімвалаў-вобразаў не заўсёды ўстойлівае, іх сэнс часцей раскрываецца ў саміх песнях. Такім вобразам з’яўляецца вобраз каліны. Чырвоная каліна ў народных паданнях славян сімвалізавала жаночы лёс: дзявоцкасць і даросласць, таемныя спатканні, каханне і расстанне, радасць вяселля і гора здрады. Напрыклад, у вясельным абрадзе сватання каліна павінна была забяспечыць маладым шчаслівае сямейнае жыццё, таму часам сваты, калі сустракалі гасцей на вяселле, «рабілі мост з каліны». У адной з песень дзяўчына просіць «пракласці да яе калінавы масток», гэта значыць даслаць да яе сватоў. Калінай называлі «прыгажосць» невесты, яе цнатлівасць. Нездарма калі ў вясельных песнях пяецца пра тое, што «хадзіць за калінай, браць, ламаць, секчы яе», гэта значыць, што пачынаюцца заручыны, дзяўчына выходзіць замуж [3, с. 5]. Напрыклад:

Каб я знала, ведаць ведала

Хуткія заручыны…

То б паслала свайго бацюхну

У цёмны лес па каліну.

Гніся, калінка, гніся,

Ты, Іванька, не тужыся.

Мы каліну наломіма,

Ганначку намовіма,

З табою пасадзіма.

Каліна таксама ў песенных тэкстах персаніфіцыруецца і ўяўляецца ў вобразе самой дзяўчыны-нявесты, якая хоча выйсці замуж:

Хвалілася каліначка за ракой:

Ніхто ж мяне не высячэць за вадой.

Абазваўся буен ветрык на яе :

Ды я ж цябе хоць не высеку, дак зламлю.

Ды я ж твае веццейка паламлю [2, с. 78].

Аднак каліна можа сімвалізаваць і сумны настрой, як у песні «Разгарэлася каліна», дзе яна асацыіруюецца з журботным настроем нявесты, якая аплаквае расставанне з роднай маці.

Адным з самых распаўсюджаных сімвалаў-вобразаў з’яўляецца дзявочая каса. Такое рытуальнае дзеянне, як распусканне касы, «завіванне нявесты» ў зборную суботу або дзявочы вечар, уяўляла сабой пачатковую ступень яе змены: валасы прыбіралі ў новую прычоску, ужо не па-дзявочаму, а па-жаночаму. Распусканне касы сімвалізавала змяненне сацыяльнага статусу дзяўчыны, узяцце шлюбу, паказвала развітанне з дзявоцкасцю, таму заўсёды песні былі сумнымі:

Да чаго ж куеш, сізая зязюлька?

– Чаго ж табе жаль?



<…>

– Не жаль мне ні таткі свайго, ні падвор’я яго.

Толькі мне жаль русае касы

Ды дзявоцкае красы.

Займальным відовішчам для прысутных на вяселлі быў рытуал выкупу касы. Выкупіўшы нарэшце касу, жаніх сімвалічна набываў уладу над жонкай:


  • Турбуйся, татка, турбуйся,

За мяне, маладу, таргуйся:

За маю коску – чырванца,

А мне, маладой, малайца [2, с. 69].

У зборную суботу выконваўся таксама абрад пячэння караваю. Вясельны каравай – абрадавы хлеб, абавязковы атрыбут беларускага вяселля. Яго выпяканне, упрыгожванне, перанос з аднаго месца правядзення абраду на другое, раздзел паміж родам суправаджаліся пэўнымі, строга рэгламентаванымі рытуальнымі дзеяннямі, прыгаворамі, песнямі. Каравай – сімвал будучага сямейнага шчасця, дабрабыту, па яго форме прадказвалі, якое будзе жыццё ў маладых. Для выпечкі караваю запрашаліся самыя паважаныя, абавязкова замужнія жанчыны, якія маюць дзяцей. Каравайніцы мясілі цеста і пяклі пірог, спяваючы пры гэтым песні, у якіх каравай маляўніча паэтызуецца. Сам працэс падрыхтоўкі каравая гіпербалізуецца:

Караваю, Божы дару,

Многа на цябе трэба,

Мяшок мукі пшанічнай,

Цэбар вады крынічнай.

Каравай, у вобразе якога ўшаноўваецца хлеб як аснова дабрабыту сям'і, персаніфікуецца, славіцца. Каравай пяклi толькi цнатлiвай нявесце, i разам з тым яго нiколi не выпякалi нявесце, якая брала шлюб другi цi трэцi раз, а таксама ўдаве. Вядомы варыянт «прачытання» сiмволiкi структурных узроўняў каравая: верхнi гарызонт – гэта маладыя, якiя ствараюць новую сям’ю, сярэднi – тыя сем’i, у якiх раслi жанiх i нявеста, нiжнi – увесь род, якi збiраўся адзначыць неардынарную падзею. У адпаведнасцi з гэтымi традыцыйнымi ўяўленнямi каравай «ажыўлялi» шматлiкiмi знакамi чалавечай дзейнасцi i фiгуркамi прадстаўнiкоў навакольнай прыроды.

Фiгуркi на караваi мелi пэўнае сiмвалiчнае значэнне. У беларусаў каравай упрыгожвалi салярнымi знакамi. Сонца сiмвалiзавала жанiха, месяц – нявесту. Часам на караваi былi пэўным чынам адлюстраваны ўсе асноўныя ўдзельнiкi вяселля: жанiх i нявеста, дружкi, сваты, «музыкi» i iншыя вясельныя персанажы:

Месяц у печы саджае,

Зоранька заклінае,

Сонейка запякае.

Такім чынам, можна зрабіць вынік, што песні давясельнага перыяду характарызуюцца багатай сімвалічнай асновай, якая найбольш выразна раскрывае спецыфіку беларускага вясельнага фальклору. Разнастайныя яскравыя вобразы раскрываюць унутраны стан герояў, іх узаемаадносіны, перажыаванні, адносіны да падзей, якія адбываюцца перад вяселлем.


Літаратура

1 Гілевіч, Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі : слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма / Н. С. Гілевіч. – Мн. : Вышэйшая школа, 1975. – 287 с.

2 Малаш, Л. А. Вяселле. Песні: У шасці кнігах. Кн. 1 / Л. А. Малаш. – Мн., 1980. – 831с.

3 Новак, В. С. Вясельная традыцыя Гомельшчыны : фальклорна-этнаграфічны зборнік / В. С. Новак. – Мн. : Права і эканоміка, 2011. – 485 с.


УДК 821.161.3

М. У. Аммон
Жанравая спецыфіка аповесці В. Адамчыка

«Падарожжа на Буцафале»

Дадзены артыкул прысвечаны пытанню жанравай атрыбутызацыі аповесці В. Адамчыка «Падарожжа на Буцафале». Дадзеная праблема вырашаецца праз даследаванне ролі фантастычнага, прыгодніцкага, гістарычнага, гумарыстычна-сатырычнага і аўтабіяграфічнага пачаткаў у творы. Робіцца выснова аб жанрава-стылявой дыфузійнасці аўтарскага пісьма, службовай функцыі «незвычайнага» ў тэксце і магчымасці яго разгляду ў межах рэалістычнай парадыгмы.
На працягу ўсёй сваёй творчасці В. Адамчык сцвердзіў сябе як шчыры прыхільнік эпічна-манументальнага стылю пісьма з ярка выражаным нацыянальна-гістарычным тыпам мыслення. Згаданая адметнасць упершыню праявілася ў ранніх апавяданнях аўтара і дасягнула вяршыні свайго развіцця падчас напісання цыклу раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца», «Голас крыві брата твайго». Разуменне сучаснага як своеасаблівага поля, дзе перакрыжоўваюцца вопыт учарашняга дня і далягляды заўтрашняга, стала заканамернай прычынай стварэння такога на першы погляд нетыповага для беларускага пісьменніка тэксту, як «Падарожжа на Буцафале».

Слушнасць дадзенага меркавання неаднаразова падкрэслівалася даследчыкамі. Так, напрыклад, Н. Кузьміч у сваёй рэцэнзіі на аповесць заўважае, што названы твор «ляжыць у рэчышчы праблем, што заўсёды хвалявалі В. Адамчыка, – ён пра гістарычную памяць, пра непарыўную повязь мінулага і сучаснага» [1, с. 89]. Аб праблеме філасофскага асэнсавання аўтарам гісторыі праз прызму існавання кожнага асобнага чалавека і народа ў цэлым гаворыць і М. Тычына. Навукоўца ў артыкуле «Развітанне з сялянскай Атлантыдай» вылучае «абвостранае адчуванне часу, незваротнай яго хады, немагчымасці выбару будучыні» [2, с. 4] ў якасці дамінанты пісьменніцкіх інтэнцый айчыннага майстра слова.

Тым не менш, «Падарожжа на Буцафале» значна адзорніваецца ад прозы В. Адамчыка папярэдніх гадоў як на фармальным, так і на зместавым узроўнях. І першай праблемай, з якой літаратуразнаўца можа сутыкнуцца у працэсе ацэнкі і атрыбутызацыі згаданага тэксту, з’яўляецца яго жанравая прыналежнасць. Так, у разуменні М. Тычыны аповесць «фантастычная» [2, с. 4] Н. Кузьміч – «прыгодніцкая» [1, с. 89], а Н. Дамброўская адносіць яе да «гістарычна-фантастычнага жанру» [3, с. 106].

Складанасць вырашэння дадзенага пытання выклікана таксама пэўнай стылявой гетэрагеннасцю твора. Так, апошні даследчык, акрамя эпічнага і дакументальнага пачаткаў, вылучае ў «Падарожжы…» прыкметы «эмацыянальна-выяўленчага (прадметна-апісальнага), спавядальнага, дыдактычна-павучальнага, фантастычнага, сатырычнага пісьма» [3, c. 107].

У працэссе інтэпрэтацыі і жанравай характарыстыкі адносна невялікага па памерах тэксту немалаважную ролю адыгрывае яго ўласна аўтарскае вызначэнне: «неверагодна-праўдзівая і фантастычна-рэальная аповесць [4, с. 335]. Такая аксюмарыстычная характарыстыка, на думку акадэміка В. Каваленка, досыць апраўданая, бо служыць адмысловым папярэджаннем аб выкарыстанні пісьменнікам нетрадыцыйнай яму манеры перадачы падзей. Пры гэтым, як слушна заўважае навукоўца, «падзагаловак і не расчароўваў канчаткова адносна эпічнага характару творчасці» [5, с. 546], падкрэсліваючы такім чынам умоўнасць рэпрэзентаванага В. Адамчыкам свету, яго цесную сувязь з рэчаіснасцю.

Апошняя асаблівасць, аднак, не замінае развіццю прыгодніцка-фантастычнай сюжэта ў творы. На старонках свайго «Падарожжа…» майстар слова імкнецца прадставіць перад чытачом захапляльную гісторыю, пабудаваную на экстраардынарных здарэннях. Так, галоўныя героі аповесці – немалады журналіст-наратар і яго суправаджальнік, прастадушны шафёр Толя Аляшкевіч – па волі лёсу замест рэдакцыйнага задання вымушаны выправіцца ў незвычайнае вандраванне ў прасторы і часе. І калі топас гэтага своеасаблівага «хаджэння» адпавядае аб’ектыўнай рэальнасці (падзеі адбываюцца на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласці), то яго храналогія мае ярка выражаны рэтраспектыўны характар. Перад вачыма персанажаў праносяцца гады, змяняюцца эпохі, а разам з тым прадстае ўсё ў новым і ў новым абліччы Беларусь: сучасная, савецкая і дарэвалюцыйная.

Згаданая адметнасць, у сваю чаргу, дазваляе разглядаць твор ў кантэксце развіцця сучаснай прозы аб мінулым. Дадзенае меркаванне пацвярджаецца словамі літаратуразнаўцы В. Шынкарэнкі, якая вылучае наступныя адметнасці гістарычнага жанру: «…дакумен-тальнасць асновы; сінтэз гістарычнай праўды з элементамі домыслу, абумоўленасць выдумкі натуральным ходам падзей; выяўленне ў творы гістарычнай канцэпцыі аўтара, асвятленне сувязі паміж мінулым і сучасным як гістарычнай пераемнасці; нарэшце, характэрная эмацыянальная танальнасць…» [6, c. 5]. Вышэй названыя атрыбуты ў той ці іншай ступені ўласцівыя і «Падарожжу…» В. Адамчыка.

Нельга сказаць, што пісьменнік прытрымліваецца строгай акадэмічнай паслядоўнасці пры паказе пэўных этапаў развіцця дзяржавы. Наадварот, майстрам слова хутчэй прадстаўлены суб’ектыўна-інтуітыўны калаж з найбольш цікавых, на яго думку, момантаў з мінулага. Кожны з прыпынкаў герояў аповесці ў прасторы і часе суправаджаецца невялікай замалёўкай з жыцця беларусаў ці завэлюмаванай рэмаркай аб сацыяльна-палітычным і культурным стане краіны. Аўтара цікавяць глыбіні светапоглядных уяўленняў «тутэйшых», іх складаныя стасункі паміж сабою і з іншымі народамі. Нездарма супрацоўнікі рэдакцыі «Ладзіміравіч» і Толя трапляюць спачатку ў сакавік 1938-га на тэрыторыю тагачаснай «польскай» Гарадзеншчыны, пасля пераносяцца ў тыл нямецкага войска у 1918 і г.д.

Лагічным таксама падаецца абраны пісьменнікам храналагічны дыяпазон і вектар разгортвання дзеяння: ад ХХ да ХІХ стагоддзяў. Апошні тэмпаральны паказчык, безумоўна, звязаны з агульнымі заканамернасцямі развіцця ўсёй Еўропы. Менавіта ў акрэслены час актуальным у грамадстве становіцца паняцце нацыі, што паўстала, карыстаючыся словамі В. Акудовіча, «з крызы цывілізацыі рэлігійнага тыпу» [7, с. 8], ператвараючыся ў новы фундаментальны фактар кансалідацыі людзей. Невыпадковым выступае і той факт, што незвычайнае вандраванне наратара і яго спадарожніка пачынаецца на мяжы 80–90-х гг. ХХ стагоддзя, у складаны і неадназначны перыяд глабальнага пераасэнсавання мінулага і заўтрашняга савецкіх рэспублік. У рэчышчы дадзенай праблемы немалаважнае значэнне мела і беларускае пытанне. Што прадстаўляе сабой маладая краіна, дзе знаходзяцца яе карані і куды цягнуцца вершаліны – гэтыя і шэраг іншых пытанняў аўтар спрабуе вырашыць у сваім тэксце шляхам скажэння прасторава-часавага кантынууму.

Акрамя таго, майстар слова намагаецца даць аб’ектыўную ацэнку тым ці іншым падзеям айчыннай гісторыі. Найбольш відавочнае аксіялагічнае асвятленне атрымаў самы працяглы перыяд існавання беларускай дзяржаўнасці – савецкі. В. Адамчык звяртае ўвагу на некаторыя слабыя месцы ў стратэгіі кіравання тагачаснай улады. Так, напраклад, персанажы «Падарожжа…», сузіраючы прыгажосць некранутай прыроды Заходняй Беларусі дабаль-шавіцкай пары, з сумам узгадваюць яе выгляд пасля шэрагу асушальных меліярацый. З ін-шага боку, пратаганіст, будучы жыхаром хаатычнай перабудовачнай пары, падкрэслівае і пазітыўныя аспекты мінулага, напрыклад, упарадкаванасць і дагледжанасць мясцовых вёсак пасля рэвалюцыі, станоўчую ролю калгаснай сістэмы ў працэсе іх развіцця: «Дзе калгас? Чаму не заасфальтуеце дарогу?» – «Будзе, Толя, усё будзе, – сказаў я таксама сур’ёзна, выплёўваючы з рота пясок, што балюча патрэскваў на зубах» – «Калі? Як перастроімся?..» – «Не, раней, – праз пяцьдзесят гадоў. Ты ж забыўся, што мы яшчэ не выбраліся з даваеннай Польшчы» [4, с. 346].

У сувязі з вышэй адзначаным варта падкрэсліць, што вобраз аўтара ў творы прысутнічае не толькі на прапазіцыйным узроўні, праз меркаванні, што транслююцца наратарам, але і пасродкам выкарыстання пісьменнікам шэрагу пазнавальных намінацый. Маецца на ўвазе імя аднаго з дзеючых персанажаў – «Ладзіміравіч», згадкі аб малой радзіме беларускага майстра слова – вёсцы Варакомшчыне, а таксама шэрагу яго продкаў. Дадзеныя аўтабіяграфічныя элементы, безумоўна, узмацняюць рэалістычны план тэксту, адначасова надаючы хаджэнню-падарожжу герояў В. Адамчыка выразнае ўласна-радаводнае значэнне. У апошнім палягае індуктыўнасць мастацкага метаду аўтара: праз прыватнае, у тым ліку лёс свой і сваёй сям’і, ён спасцігае заканамернасці цэлай эпохі.

Аналізуючы жанравую прыроду аповесці, нельга не заўважыць наяўнасць у ёй гумарыстычных элементаў, канцэнтрацыя якіх павялічваецца па меры развіцця дзеяння. Аб’ектам трапнага высмейвання нярэдка становяцца пэўныя нацыянальныя стэрэатыпы, савецкія і постсавецкія рэаліі, адметнасці светапогляду суайчыннікаў. Немалаважнае месца займае таксама крытычна-іранічная рэфлексія пісьменніка наконт усёй сваей папярэдняй творчасці. Апошняе можа быць патлумачана пэўным канцэптуальным падабенствам «Падарожжа…» са згаданым раней цыклам раманаў. У якасці доказу можна прывесці словы У. Каваленка, які сярод найбольш выразных атрыбутаў тэксту вылучае «літаратурны калаж з раней напісанага» [5, с. 547], пры гэтым падкрэсліваючы яго другараднасць у параўнанні з пытаннем даследавання феномену альбарутэніі.

Смех у межах акрэсленай праблематыкі становіцца сродкам своеасаблівай псіхалагічнай засцярогі як для В. Адамчыка, так і яго чытача, бо развагі аўтара нярэдка прыводзяць да досыць сумных высноў. Пацверджаннем таму могуць стаць словы вышэй названага літаратуразнаўцы: «галоўнае [у змесце аповесці. – А.М.] – няшчасны лёс Беларусі і беларусаў. Прычым, вінаваты ў іх няшчасці не столькі ворагі, колькі яны самі. Ім уласцівы як ў мінулым, так і ў сучасным наіўнасць жыццёвых уяўленняў, маральная нявыхаванасць, неадукаванасць, дзікасць нораваў, непавага да чалавечай асобы» [5, с. 547].

З мэтай стварэння камічнага эфекту, айчынны майстар слова звяртаецца да самых разнастайных формаў смехавай культуры: жарта, анекдота, пародыі і інш., выкарыстоўваючы пры гэтым шырокі асартымент адмысловых мастацкіх прыёмаў. Дадзеным аспект раскрывае здольнасць пісьменніка надзвычай тонка адчуваць асноўныя супярэчнасці рэчаіснасці. Адсюль вынікае яго інтэнцыя на аксюмарыстычнае спалученне супрацьлеглага, што найбольш яскрава праявілася ў цесным перапляценні лірычнасці і натуралістычнасці апісання. Тэксту таксама характэрныя кантраснасць параўнанняў і супастаўленняў: «З гэтага хлопца выйдзе чалавек – або знакаміты пісьменнік, або вялікі палітычны дзеяч. Помніце, Хрушчоў таксама быў пастухом і шахцёрам. Праўда, гэткім і застаўся» [4, с. 350], наяўнасць неардынарных меркаванняў, што прыводзяць да нечаканых высноў: «Каб у той час былі партызаны… – уздыхнуў я, пазіраючы ўслед кароценькаму саставу». – «Або камітэт па ахове прыроды ці экалагічнае таварыства» [4, c. 355], адпаведная партрэтная характарыстыка: «…сядзелі двое ўжо добра падагрэтых ромам афіцэраў: адзін лысы, пародзісты, з тонкім гарбатым носам, другі – курносы» [4, с. 353]. Акрамя таго, адну з цэнтральных роляў у творы адыгрывае дынамізм, хуткая змена падзей як у прасторы, так і часе.

Вышэй адзначаныя адметнасці дазваляюць нам разглядаць «Падарожжа» В. Адамчыка на стыку розных жанраў: фантастычнага, прыгодніцкага, гістарычнага, гумарыстычна-сатырычнага і аўтабіяграфічнага. Пры гэтым важна заўважыць, што элементы незвычайнага (скажэнне часава-прасторавага кантынууму, звышнатуральныя трасфармацыі і г.д.) выконваюць у аповесці амбівалентную функцыю. З аднако боку, згаданыя дапушчэнні непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсе сюжэтабудавання фантастычнага тэксту, з іншага – садзейнічаюць трансляцыі пэўных ідэй у прыхаваным, завэлюмаваным выглядзе. Апошняя асаблівасць сведчыць аб падпарадкаванні аўтарам катэгорыі фантастычнага выразна рацыяналістычным мэтам і, адпаведна, магчымасці разгляду твора ў межах рэалістычнай парадыгмы.
Літаратура

1 Кузьміч, Н. Вёз буланы… гісторыю і сучаснасць / Н. Кузьміч // Першацвет. – 1997. – № 9. – С. 89–93.

2 Тычына, М. Развітанне з сялянскай Атлантыдай. Вобразны свет Вячаслава Адамчыка / М. Тычына // Роднае слова. – 2003. – № 8. – С. 4–8.

3 Дамброўская, Н. Проза Вячаслава Адамчыка: родава-жанравы і стылявы аспекты  /  Н. Дамброўская. – Брэст: Альтернатива, 2009. – 182 с.

4 Адамчык, В. Выбраныя творы: у 3 т. Т. 1 / В. Адамчык. – Мінск : Маст. літ., 1995. – 479 с.

5 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 4. Кн. 1. / навук. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – 928 с.

6 Шынкарэнка, В. К Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 208 с.

7 Акудовіч, В. Код адсутнасці (асновы беларускай ментальнасці) / В. Акудовіч. – Мінск : Логвінаў, 2007. – 216 с.

УДК 82-311.3-021.52
Д. П. Анисовец
Генезис жанра путешествия

В статье рассматривается генезис жанра путешествия и подтверждается гипотеза, согласно которой, уже в древности сформировались две модели литературного путешествия, основанных на реальном или на вымышленном материале.


Жанр путешествий как составная часть словесного искусства берет свое начало в ритуально-обрядовом и мифологическом жанровом синкретизме, который был характерен для состояния искусства в архаический период. Обряд относиться к сфере деятельности, а мифология – к сфере мышления. Мифология оказала большое влияние на формирование словесного, в первую очередь повествовательного искусства. Специфика мифа заключается в том, что представления о мире передаются в виде повествования о происхождении тех или иных его элементов. При этом в качестве основы фундамента мироустройства изображаются события из жизни мифических героев доисторического времени. Многие мифы повествуют о странствиях «первопредков», в которых «миф очень точно перечисляет и описывает местности, проходимые героем, его «маршрут» [1, с. 30].

К одним из древнейших дошедших до нас литературных памятников, соотносимых с жанром путешествия, относятся манускрипты Древнего Египта. К мифопоэтическому творчеству восходит рассказ «Потерпевшего кораблекрушение» (XX–XVI вв. до н. э.), в котором отразились религиозно-мифологические представления древнего Египта. В рассказе повествуется о фантастических приключениях на острове посреди моря. Описанию реальных событий посвящено «Путешествие Ун-Амона» (XI в. до н. э.) – рассказ египтянина Ун-Амона о его путешествии в Библ. Папирус содержит сведения о самом авторе и о тех странах, которые он посетил.

Странствующий герой, путешествующий в реальном и фантастическом пространствах, представлен в греческой и римской литературе эпохи античности. Поэмой странствий можно считать «Одиссею» Гомера (VII в. до н. э.), памятник древнегреческой литературы, во многом определивший дальнейшую эволюцию жанра. В поэме повествуется о длительных скитаниях возвращающегося на родину Одиссея после разрушения Трои. По образцу «Одиссеи» создавалась поэма Аполлония Родосского «Аргонавтика» (III в. до н. э.), повествующая о походе аргонавтов за золотым руном. «Одиссея» оказала влияние и на римский эпос – поэму Вергилия «Энеида» (I в. до н. э.), описывающую странствия троянцев во главе с Энеем и об их переселении в Италию.

В греческой литературе классического периода жанр путешествий связан и с описаниями ионийских логографов – первых авторов повествовательной прозы. Логографы описывали новый мир, открывшийся грекам, когда географическое пространство расширилось до всего Средиземноморья. В греческом романе принципы сюжетно-композиционного построения путешествий получают художественную разработку [2, с. 314]. Первые фрагменты греческих романов относятся к III–II векам до н. э. Ощущение раздвинувшегося географического пространства и культ частной жизни в эллинистической культуре впервые дают топику греческого романа: любовь и путешествие.

В средние века в Западной Европе следы литературы путешествий следует искать в новом жанре – рыцарском или куртуазном романе, возникшем в XII веке. Рыцарский роман представлял собой повествование о любви молодых героев, о выпавших на их долю испытаниях, об их воинских авантюрах и о невероятных приключениях. Например, роман К. де Труа «Ланселот, или Рыцарь телеги» (ок. 1180). В это время роман с его интересом к отдельной личности, способной совершать поступки, руководствуясь личными мотивами, сменяет героический эпос. В XVI веке как противоположность роману рыцарскому возникает плутовской роман. Похождения авантюриста становятся сниженным отражением странствий рыцарей средневековья.

Сильнейший толчок развитию литературы путешествий дала эпоха великих географических открытий (XV–XVI вв.), в ходе которой мир стремительно менялся, на карте появлялись новые земли и народы. Популярность реальных путешествий расширяет обращение художественной литературы к содержательным и формальным приемам путевых дневников, географических трактатов, хроник путешествий и завоеваний. Так, плавание В. да Гамы в Индию становится сюжетом эпической поэмы Л. де Камоэнса «Лузиады» (1569), соединяющей в себе изложение исторических событий с описанием природного мира и этнографических достопримечательностей дальних земель.

Литературный жанр путешествия на русской почве ведет свою родословную от жанра древнерусской литературы – хождения, субъектом повествования в котором является «путник», «странник», «паломник». С принятием христианства участились путешествия из Древней Руси в Константинополь и на христианский Восток, в Палестину. Хождения совершались официальными представителями русской церкви, которая была связана с Царьградом и другими восточно-христианскими центрами, и частными путешественниками – «паломниками». Русская земля мыслилась как часть христианского мира. Поэтому в Палестину паломников влекло прежде всего стремление убедиться в конкретности элементов новой религии. Они желали увидеть описанные в Евангелиях места: место рождения и место распятия Иисуса Христа, храм Гроба Господня. Этому осознанию Руси как части целого служил жанр паломнических хождений.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка