1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння




старонка5/9
Дата канвертавання25.03.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.) Аб'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

54. Беларусь! на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкім тыле. Уклад беларускага народа ў Перамогу. Палітычныя і эканамічныя наступствы другой сусветнай вайны для СССР і БССР.

55. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1955 гг.
Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы.СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызма. Ён узмацніў свае пазіцыі за кошт шэрагу прасавецкіх (сацыялістычных) краін. Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам амаль адразу пасаля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства.На аснове ялцінскіх і падсдамскіх дамоў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Былі і прамыя тэрытарыяльныя змены, напрыклад, Беластокская вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай былі перададзены Польшчы. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам.У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сацеліты СССР аб’ядналіся ў СЭУ Савет эканамічнай узаемадапамогі, а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з’явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна.Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. У 1947 Прэзідэнт Трумэн сфармуляваў стратэгічную дактрыну ЗША прамога або ўскоснага ўмяшання ў справы дзяржаў дзе прадбачылась пагроза камунізму.Узмацнілась інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы асабліва ў сувязі з планам Маршала, згодна якому ЗША давалі крэдыты на ўзнаўленне эканомікі пры ўмове, што камуністы будуць выключаны з ўрадаў і парламентаў гэтых краін. 18 краін Еўропы згадзіліся на гэтыя ўмовы і атрымалі звыш 17 міліярдаў долараў на ўзнаўленне эканомікі. У 1948 г. гэтыя 18 краін ўтварылі ЕЭС (Еўрапейскае эканамічнае супрацоўніцтва) і знялі мытныя бар’еры. У 1949 ў Лондане створаны Савет Еўропы.З дапамогай СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В’етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 міліярды чалавек.

Такім чынам у пасляваенныя гады ў свеце назіраліся наступныя асноўныя тэндэнцыі:

1. Былі ўтвораны 2 звышдзяржавы, што спаборнічалі паміж сабой.2. Свет быў перабудаваны як тэрытарыяльна так і палітычна.

3. Супрацстаялі сацыялістычная і капіталістычная сістэмы.4.Зявілась эканамічная інтэграцыя краін. 5. Была разбурана каланіяльная сістэма.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці:

1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.)

2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.).

4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу.З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадсташніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30.У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў.Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960- 1980 гг. навучалісь 10000 студэнтаў.


Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1955 гг.

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт

(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былiпабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам

механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод

у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод

i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць

сяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.


56. Грамадска - палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах "'адлігі. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гг.
Першыя спробы дэмакратызацыі. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953).

Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робяцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. Было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы. Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы.



У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў.

У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў.. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. З прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся.
Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР.


Былі пабудаваны і некаторыя з іх пачалі будавацца ў гяты перыяд: радыёзавод Гарызонт_1950 г., 1957 г.- Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава(БелВар), «Інтзграл». Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную. 3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы.

Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя.

Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі. Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай.

Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійны камбінат (зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне «Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы.

Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства.
62. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і выбары Прэзідэнта.

У сакавіку 1992 г. пачалась дзейнасць міністэрства абароны.У сакавіку 1992 г. была створана “Кантрольная палата РБ” якая павінна была кантраляваць выкананне законаў РБ.

Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіравання. Былі створа-ны Узброеныя Сілы. АрганізавамІ,І мытпая глужба, новая бан-каўская сістэма, камітэты па кіраванню Дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных суннзнхРэспубліка Беларусь - прэзідэнцкая рэгпубліка. 15 сакаві-ка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспуб-лікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяіпчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай.Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбра-ны А. Р. Лукашэнка.

У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.

У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.

Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існа-вання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Такім чынам, Беларусь уступіла ў новы этап свайго развіцця. Вялікае значэнне мела прыняцце 15сакавіка 1994 г. Канстытуцыі РБ. У лістападзе 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме ў Канстытуцыю РБ былі ўнесены папраўкі і дапаўненні.

Канстытуцыя—гэта асноўны закон дзяржавы, які вызна-чае дзяржаўны і грамадскі лад, прынцыпы і парадак стварэння прадстаўнічых органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.

Адпаведна Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай.

Прынятая Канстытуцыя РБ налічвае 9 раздзелаў, 146 ар-тыкулаў. Найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы з'яў-ляецца чалавек, яго правы, свабоды, гаранты іх рэалізацыі. Носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь абвешчан на-род, які ажыццяўляе сваю ўладу праз прадстаўнічыя органыўлады. Дэмакратыя ў рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогіі. поглядаў. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Заканадаўчым органам Рэспублікі Бе-ларусь з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь—парламент, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовую ўладу ажыццяўляюць суды. Кан-троль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.

Упершыню ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй уведзена прэзідэнтская форма праўлення. Прэзідэнт з'яўля-ецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі РБ, праў і свабод чалавека і грамадзяніна. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам краіны быў абраны А.Р. Лукашэнка. Дзейнасць прэзідэнта падкантрольна толькі парламенту, рэгламентуецца Канстытуцыяй РБ і законамі дзяржавы.Трэба зазначыць, што Канстытуцыя РБ адпавядае ўсім асноўным параметрам сусветных дэмакратычных стандартаў дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва.Конституция Республики Беларусь утверждает приори­тет прав человека. Государство обеспечивает своим гражданам осуществление социальных, политических прав, права на всестороннее развитие личности. Соци­альные права • это прежде всего право на достойный уровень жианм, включающий достаточные материальные и жилищные условия, здоровую окружающую среду и т д. Гражданин должен сам активно участвовать в осуще­ствлении своих конституционных прав. Для Этого ему гарантируется право ка труд, выбор профессии, рода занятий в соответствии со способностями,-образовани­ем и с учетом потребностей общества.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка