1. Ніжні слой атмасферы называецца: а стратасфера




Дата канвертавання30.03.2016
Памер36.09 Kb.
7 клас

Тэст


Атмасфера

1. Ніжні слой атмасферы называецца:

А) стратасфера

Б) трапасфера

В) азонавы слой

Г) іонасфера

2. Прывядзіце доказы, якія падцвярждаюць, што атмасфера мае вельмі вялікае значэнне для зямлі.

3. Пры руху ад полюсаў да экватара колькасць сонечнага цяпла, якое атрымлівае зямля:

а) павялічваецца

б) памяншаецца

в) не змяняецца

Абгрунтуйце свой выбар

4. Якая схема награвання паветра з’яўляецца правільнай

а) Сонца – награванне зямной паверхні – награванне паветра

б) Сонца – награванне паветра – награванне зямной паверхні

5. Рашыце задачу. У падножжа горнага хрыбта, які знаходзіцца на вышыні 500 м над узроўнем мора, тэмпература паветра +20°. Якая будзе тэмпература паветра на вяршыні хрыбта з адзнакай абсалютнай вышыні 3000 м?



Заўвага. Для рашэння задачы змяненне тэмпературы паветра ўзяць 6° на 1 км (паніжэнне).

6. Вядома, што на кожныя 100 м пад'ёму ціск падае на 10 мм рт. сл. Рашыце задачу. У падножжа ціск 760 мм рт. сл. Якая вышыня гэтай формы рэльефу, калі на вяршыні атмасферны ціск 730 мм рт. сл.? Узгорак гэта ці гара?

7. Як размяркоўваецца атмасферны ціск на зямной паверхні? З чым гэта звязана?

8. Вецер – гэта:

а) сіла, з якой паветра цісне на паверхню Зямлі, а таксама на ўсе прадметы, якія знаходзяцца на ёй;

б) розніца паміж найбольшай і найменшай тэмпературай;

в) гарызантальнае перамяшчэнне паветра.

9. Вецер узнікае з-за:

а) неаднолькавай тэмпература зямной паверхні і паветра над ёй;

б) рознага атмасфернага ціску і розных частках зямной паверхні?

в) аднолькавага атмасфернага ціску ў розных частках зямной паверхні

10. Хуткасць ветру будзе вышэй калі:

а) у кропке А ціск складае 775 мм рт. ст., а у кропке Б — 760;

б) в у кропке А ціск складае 770 мм рт. ст., а у кропке Б — 740;

в) у кропке А ціск складае 760 мм рт. ст., а у кропке Б — 750.

11. Хуткасць ветру будзе вышэй калі:

а) у кропке А ціск складае 775 мм рт. ст., а у кропке Б — 770;

б) у кропке А ціск складае 770 ммрт. ст., а у кропке Б — 745;

в) у кропке А ціск складае 760 ммрт. ст., а у кропке Б — 750.

12. Найбольш дакладна хуткасць ветру можна вызначыць з дапамогай:

а) анемометр;

б) флюгер;

в) барометр

13. Найбольш дакладна накірунак ветру можна вызначыць з дапамогай:

а) анемометр;

б) флюгер;

в) барометр

14. Вецер, хуткасць якога калеблецца ад 18 да 30 м/с, называецца:

а) шторм

б) ураган

в) штыль

15. Вецер, хуткасць якога калеблецца ад 0,5 да 3 м/с, называецца:

а) шторм

б) ураган

в) штыль

16. Прывядзіце прыклады занальных вятроў на зямлі і растлумачце прачыны узнікнення мусонаў.

17. Прывядзіце прыклады занальных вятроў на зямлі і растлумачце прачыны узнікнення пасатаў.

18. Па плану складзіце характарыстыку антыцыклона:

Агульная характарыстыка_________________

Атмасферны ціск у цэнтры________________

Атмасферны ціск на перыферыі_____________

Накірунак руху паветра____________________

Уплыў на надвор’е________________________

19. Па плану складзіце характарыстыку цыклона:

Агульная характарыстыка_________________

Атмасферны ціск у цэнтры________________

Атмасферны ціск на перыферыі_____________

Накірунак руху паветра____________________

Уплыў на надвор’е________________________

20. Паветра ў цыклоне рухаецца:

а) па ходу стрэлкі гадзінніка ў Паўднёвым паўшар’і

б) супраць ходу стрэлкі гадзінніка ў Паўднёвым паўшар’і

в) супраць ходу стрэлкі гадзінніка ў абоіх паўшар’ях

20. Паветра ў цыклоне рухаецца:

а) па ходу стрэлкі гадзінніка ў Паўночным паўшар’і

б) супраць ходу стрэлкі гадзінніка ў Паўночным паўшар’і

в) супраць ходу стрэлкі гадзінніка ў абоіх паўшар’ях

21. Адзначце правільнае:

а) чым вышэй тэмпература паветра, тым большая колькасць вадзянога пару ў ім можа ўтрымлівацца;

б) чым ніжэй тэмпература паветра, тым большая колькасць вадзянога пару ў ім можа ўтрымлівацца;

в) чым вышэй тэмпература паветра, тым меншая колькасць вадзянога пару ў ім можа ўтрымлівацца;

21. Адзначце няправільнае:

а) чым вышэй тэмпература паветра, тым большая колькасць вадзянога пару ў ім можа ўтрымлівацца;

б) чым ніжэй тэмпература паветра, тым большая колькасць вадзянога пару ў ім можа ўтрымлівацца;

в) чым вышэй тэмпература паветра, тым меншая колькасць вадзянога пару ў ім можа ўтрымлівацца;

22. Адзначце правільнае:

Кучавыя воблакі:

а) маюць выгляд купалаў ярка-белага колеру

б) даюць ападкі

в) дасцігаюць вышыні 10 км;

г) маюць выгляд тонкіх белых ніцей
22. Адзначце правільнае:

Перыстыя воблакі:

а) маюць выгляд купалаў ярка-белага колеру

б) даюць ападкі

в) дасцігаюць вышыні 10 км;

г) маюць выгляд тонкіх белых ніцей

23.Адзначце правільнае:

Найбольшая гадавая колькасць ападкаў выпадае:

А) у экватарыяльным поясе

Б) у трапічным поясе

В) у умераным поясе
23.Адзначце правільнае:

Найменшая гадавая колькасць ападкаў выпадае:

А) у экватарыяльным поясе

Б) у трапічным поясе



В) у умераным поясе


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка