1. Назвы маладых істот




Дата канвертавання18.05.2016
Памер24.13 Kb.
Рознаскланяльныя назоўнікі

Да рознаскланяльных назоўнікаў у беларускай мове адносяць назвы маладых істот, назоўнікі імя, племя, стрэмя і назоўнікі мужчынскага роду на –а.



1. Назвы маладых істот (важна: у Р., Д. і М. скл. адз. ліку ўжываецца аднолькавая форма слова)

Н.        дзіця (ё)  

дзеці

Р.        дзіцяці     

дзяцей

Д.       дзіцяці   

дзецям

В.        дзіця (ё)          

дзяцей

Тв.     дзіцем / дзіцём  

дзецьмі / дзяцьмі

М.      пры дзіцяці 

дзецях

2. Назоўнікі імя, племя, стрэмя (важна: і ў адзіночным, і ў множным ліку маюць дзве формы: доўгую і кароткую)

Н.        імя   

імі, імёны

Р.        імя / імені     

 імяў / імён (аў)   

Д.       імю / імені    

імям / імёнам

В.        імя 

 імі / імёны

Тв.     імем / іменем   

імямі / імёнамі

М.      імі / імені 

 імях / імёнах

3. Назоўнікі мужчынскага роду на –а і назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобаў мужчынскага полу (важна: у Тв. скл. маюць канчаткі –ам/–ём у адрозненне ад назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі –ай/ –яй; у М. скл.  маюць канчаткі –у/ –ю (параўн. з –ы/ –і ў назоўніках жаночага роду)

Н.        Міша, суддзя

Р.        Мішы, суддзі

Д.       Мішу, суддзю

В.        Мішу, суддзю

Т.        Мішам, суддзём   

М.      Мішу, суддзю


Заданне №1: раскрыць дужкі

(Цялё) далі малака –

У майго (шчанё) блакітныя вочкі –
Мы не ведаем усіх (імя) –
На вуліцы я сустрэлася з (дзядуля і бабуля) –

Перадай кнігу (Саша – хлопчык, дзяўчынка) –

У майго (дзіця) толькі два малочныя зубікі –

Мы з (Вася) учора хадзілі ў тэатр –

Вольга расце (плакса) –
Асноўнымі (племя) на Беларусі былі крывічы, дрыгавічы і радзімічы –
У беларусаў традыцыйна не было (імя) па бацьку –
Вось ідуць маці з (дзіця) –
Заданне №2: замяніць словазлучэнне ў дужках адным словам

Дай костку (дзіця сабакі) –

Гнілому (дзіця каровы) хваста не адарве –

Кабыла з (дзіця кабылы) –

Піск (дзіця свінні) –

Пакорліваму (дзіця авечкі) –

Доўгая поўсць у (дзіця коткі) –

У двары няма ніводнага (дзіця курыцы) –

Убачылі (дзіця вавёркі) на дрэве –

У клетцы сядзела ліса з малым (дзіця лісы) –

Падкінь сена (дзіця каня) –

Дзяўчынка гулялася з (дзіця труса)  –



Малому (дзіця зубра) было страшна –


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка