1 Лексіка-семантычная характарыстыка тапаасноў айконімаў Гомельшчыны




старонка1/13
Дата канвертавання28.04.2016
Памер1.9 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13



1 Лексіка-семантычная характарыстыка тапаасноў айконімаў Гомельшчыны…………………………………………………………...

    1. Адапелятыўныя ўтварэнні ……………………………………...

      1. Айконімы, што характарызуюць асаблівасці навакольнага ландшафту і тапаграфіі ……………………………….......

      2. Айконімы, утваральныя асновы якіх утрымліваюць квалітатыўныя адзнакі населеных пунктаў, указваюць на характар, паводзіны іх жыхароў ……………………...

      3. Айконімы, утваральныя асновы якіх адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру рэгіёна …………...

    2. Аданамастычныя ўтварэнні ……………………………………

      1. Адантрапанімічныя айканімічныя ўтварэнні …………...

      2. Адгідранімічныя айканімічныя ўтварэнні ………………

      3. Адэтнанімічныя айканімічныя ўтварэнні ……………….

      4. Утварэнні ад саміх айконімаў ……………………………

      5. Утварэнні ад харонімаў, ідэонімаў і аронімаў ………….

    3. Лексіка-семантычная характарыстыка тапасноў у складаных і састаўных айконімах ………………………………………….

    4. Гіпатэтычныя назвы …………………………………………….

2 Перайменаванні і структурныя змены ў айканіміі

Гомельшчыны …………………………………………………………


3 Структурна-граматычная характарыстыка айконімаў

Гомельшчыны ………………………………………………………...

3.1 Першасныя ўтварэнні …………………………………………...

3.1.1 Аднаслоўныя першасныя айконімы-субстантывы ………

3.1.2 Аднаслоўныя першасныя айконімы-ад’ектывы …………

3.2 Другасныя ўтварэнні ……………………………………………

3.2.1 Аднаслоўныя другасныя айконімы ………………………

3.2.2 Шматслоўныя назвы ……………………………………...

4 Лексіка-семантычныя тыпы матывацыі гадонімаў

Гомельшчыны ………………………………………………………...


    1. Гадонімы аданамастычнага паходжання ……………………...

    2. Гадонімы адапелятыўнага паходжання ………………………..

5 Структурна-граматычны аналіз гадонімаў Гомельшчыны …....

    1. Аднаслоўныя гадонімы ……………………………………..…

      1. Гадонімы-прыметнікі ……………………………………..

      2. Гадонімы-назоўнікі ……………………………………….

      3. Гадонімы-лічэбнікі ………………………………………..

    2. Шматслоўныя гадонімы ………………………………………..

      1. Генітыўныя гадонімы …………………………………….

      2. Кваліфікацыйныя гадонімы ……………………………...

6 З’ява варыянтнасці ў тапаніміі …………………..............................

7 Парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі тапонімаў ………..

Заключэнне……………………………………………………………….

Літаратура………………………………………………………………..

Дадатак А Спіс варыянтных назваў населеных пунктаў

Гомельшчыны …………………………………………………………….



Дадатак Б Спіс перайменаваных населеных пунктаў Гомельшчыны

Дадатак В Спіс назваў населеных пунктаў, у якіх адбыліся

структурныя змены ………………………………………………………



Дадатак Г Спіс населеных пунктаў Гомельшчыны, адселеных у выніку аварыі на ЧАЭС ………………………………………………….

Дадатак Д Слоўнік гадонімаў Гомельшчыны …………………………

Спіс умоўных скарачэнняў ………………………………………………



4
6

9
9


21
22

32

36



42

43

44



45
47

56
62


74

74

74



79

83

83



94
101

102


106

111


111

112


118

119


120

120


122

127


146

157


161
172

187
195


196

199


242


УВОДЗІНЫ
Тапаніміка (ад грэч. topos ‘месца’, ‘мясцовасць’ і onуma ‘імя’) – раздзел анамастыкі, што вывучае тапонімы: уласныя імёны прыродных геаграфічных і штучна створаных чалавекам аб’ектаў (водных, зямельных, паселішчаў, частак гарадоў, вёсак, тэрыторый), іх паходжанне, развіццё, сацыяльнае функцыянаванне, а таксама сукупнасць уласных імёнаў – тапанімію. Віды тапонімаў у залежнасці ад тыпу геаграфічных аб’ектаў канкрэтызуюцца тэрмінамі: айконімы (назвы паселішчаў), гідронімы (назвы водных аб’ектаў), урбанонімы (назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў) і інш. Тапанімікон, зразумела, складваецца гістарычна і не застаецца нязменным.

Праблемы вывучэння рэгіянальнай тапанімічнай лексікі адносяцца сёння да найбольш актуальных. Улічваючы, што тапаніміка цесна звязана з гісторыяй, геаграфіяй, этнаграфіяй, археалогіяй, вырашэнне гэтых праблем дазволіць выявіць сутнасць многіх не толькі мовазнаўчых, але і гістарычных, этнаграфічных, культурных працэсаў у дадзеным рэгіёне.

Гідранімія Усходняга Палесся вывучаецца ў сучасным мовазнаўстве актыўна. Так, гідронімы і мікрагідронімы басейна ракі Прыпяць на тэрыторыі Гомельшчыны прааналізаваны на лексіка-семантычным і структурна-граматычным узроўнях [6]. Фундаментальныя працы ўвогуле па славянскай гідраніміі выдадзены Р.М. Казловай [34, 35, 38], у якіх даследчыца праводзіць рэканструкцыю праславянскага гідранімічнага фонду на матэрыяле беларускай, у тым ліку ўсходнепалескай, і іншаславянскай гідраніміі. Т.М. Багаедавай даследуюцца ў этымалагічным аспекце назвы басейна ракі Сож [2, 3], А.Ф. Рогалевым разгадваецца сэнс асобных водных найменняў [110, 111].

Для далейшага дэталёвага вывучэння тапанімічных назваў Гомельскай вобласці маюцца ўсе падставы: фактычны айканімічны матэрыял у варыянтах (існуючы і па розных прычынах зніклы) поўнасцю сабраны і зафіксаваны ў двух розных па прынцыпу ўкладання слоўніках [5, 70], акрамя таго, сабраны і складзены слоўнік гадонімаў рэгіёна (гл. дадатак Д).

Тапанімічная лексіка валодае характэрнымі семантычнымі і словаўтваральнымі асаблівасцямі апелятываў, іншых класаў онімаў, аднак мае і свае спецыфічныя ўласцівасці, тапонімаўтваральныя тыпы і мадэлі, нават унутры класаў онімаў.

У манаграфіі даследуюцца айконімы і урбанонімы (гадонімы) Гомельшчыны, аналізуюцца спосабы іх намінацыі і словаўтварэння з улікам структуры і часцінамоўнай прыналежнасці, апісваюцца лексіка-тэматычныя класы ўтваральных асноў, звяртаецца таксама ўвага на варыянтнасць, парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі ў тапаніміі, перайменаванні.

Фактычны матэрыял уключае 2637 адзінак айконімаў і 3835 адзінак гадонімаў, пашпартызаваны па раёнах і размешчаны наступным чынам: айконімы – паводле ступені прадуктыўнасці ўтваральных асноў, гадонімы – паводле алфавітнага парадку. Націск у онімах пазначаны ў раздзелах, прысвечаных вывучэнню семантыкі матыва-вальных асноў.

Манаграфія ўключае табліцы, схемы і дадаткі, што падсумоўваюць вывады аўтара.

Разгляд айконімаў і урбанонімаў дапоўніць папярэдні аналіз гідранімічнай лексікі рэгіёна, зробіць больш поўным, завершаным, цэласным даследаванне тапанімікону Гомельшчыны.

Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць навуковаму рэдактару доктару філалагічных навук прафесару А.А. Станкевіч, рэцэнзентам доктару філалагічных навук прафесару В.П. Лемцюговай і кандыдату філалагічных навук дацэнту В.М. Ляшук за каштоўныя парады і заўвагі пры падрыхтоўцы манаграфіі да публікацыі.

Кніга адрасуецца лінгвістам, даследчыкам у галіне анамастыкі, студэнтам, настаўнікам і шырокаму колу чытачоў, хто цікавіцца тапанімічным краязнаўствам.

1 ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАПААСНОЎ АЙКОНІМАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ
Айконімы (уласныя назвы населеных пунктаў: гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, хутароў, раз’ездаў) вывучае адзін з раздзелаў тапанімікі – айканіміка (ад грэч. oikos ‘жыллё’ і onуma ‘імя’).

Беларуская тапаніміка налічвае нямала даследаванняў. Беларускую тапанімію актыўна вывучаў географ В.А.Жучкевіч, які з 1959 года апублікаваў звыш 15 прац. У іх аўтар разглядаў і айконімы [26, 27], вызначаў асноўныя айконімаўтваральныя тыпы і лексіка-семантычныя групы, удзяляў увагу пытанням тэорыі тапанімікі [29]. У 70-ыя гады XX ст. ён выдаў “Краткий топонимический словарь Белоруссии” [27], у якім была зроблена спроба сістэматызаваць багаты тапанімічны матэрыял Беларусі.

Значнай падзеяй было правядзенне ў 1967 годзе Першай беларускай тапанімічнай канферэнцыі, на якой былі прадстаўлены даследаванні па ўсіх раздзелах анамастыкі.

Вялікую ролю ў распрацоўцы праблем тапанімікі адыграла з’яўленне зборнікаў “Беларуская анамастыка”, што выдаюцца рэгулярна з 1977 г.

Грунтоўныя даследаванні беларускай айканіміі звязаны з імем В.П. Лемцюговай [54, 55]. Даследчыца на базе матэрыялу Мінскай вобласці прааналізавала найменні з боку лексіка-семантычнага складу ўтваральных асноў і словаўтварэння, выявіла агульныя заканамернасці ў адпаведнасці з матывавальнымі прыметамі, пакладзенымі ў аснову онімаў, і іх граматычнай прыродай, а агульныя вывады аўтара “адносяцца да айканіміі іншых частак Беларусі” [54, с. 3]. Аднак у цэлым беларуская тапанімія вывучана пакуль што недастаткова, таму застаецца па-ранейшаму аб’ектам увагі тапанімістаў. Гэта можна патлумачыць тым, што матывацыйныя асновы, словаўтваральныя спосабы, словаўтваральныя тыпы і мадэлі тапонімаў у розных рэгіёнах Беларусі не супадаюць. Кожны спосаб фарміруе ў залежнасці ад тэрыторыі пэўную колькасць структурна-граматычных і семантычных тыпаў. Таму ў апошні час вялікая ўвага стала надавацца рэгіянальнаму матэрыялу, які, спадзяёмся, яшчэ працяглы час будзе прадметам спецыяльных лінгвістычных даследаванняў, у тым ліку і айканімічных.

Значнае месца ў беларускай тапаніміцы адводзіцца лексікаграфічным выданням. Беларускі айканімічны матэрыял упершыню на беларускай і рускай мовах па абласцях Беларусі быў пададзены Я.Н. Рапановічам [99-104]. Слоўнік “Назвы населеных пунктаў Гомельскай вобласці” выйшаў з друку ў 1986 г. Але ў ім не зафіксаваны многія варыянты айконімаў, ёсць пэўныя недакладнасці ў падачы фактычнага матэрыялу, асобныя назвы ўвогуле адсутнічаюць. З часу выхаду слоўніка на тэрыторыі вобласці адбыліся значныя перамены: у выніку наступстваў аварыі на ЧАЭС большасць насельніцтва 7-і раёнаў вобласці была адселена на новае месца жыхарства. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да знікнення многіх населеных пунктаў (адселены 271), адмістрацыйных змен у межах раёнаў, сельскіх саветаў. Міграцыя сельскага насельніцтва, найперш моладзі, у горад і тэрытарыяльны рост гарадоў аказалі ўздзеянне на статус пунктаў. Так, г.п. Тураў набыў статус горада, некаторыя вёскі – пасёлка і наадварот. Такім чынам, узнікла неабходнасць у стварэнні новага даведніка.

У 2004 годзе з улікам усіх змен быў надрукаваны слоўнік “Айканімія Гомельшчыны” [5], які істотна адрозніваўся ад слоўніка Я.Н. Рапановіча тым, што аўтары ўвялі і новыя намінацыі, дыферэнцыравалі сучасныя і былыя онімы, побач з айконімамі падалі ўсе вядомыя формы адтапонімных ўтварэнняў (ад’ектонімы і катайконімы), улічылі варыянты, далі рэкамендуемыя да ўжывання формы. Адселеныя пункты пазначаны зорачкамі.

Заслугоўваюць таксама ўвагі і серыі кніг “Памяць”, “Гарады і вёскі Беларусі” [72-93, 16], у якіх падаюцца энцыклапедычныя звесткі пра населеныя пункты 21 раёна вобласці.

Аднак афіцыйныя формы беларускіх айконімаў у даведачных выданнях не заўсёды ўнармаваны, “паколькі ніколі за ўсю гісторыю існавання Беларусі не было створана ніводнага спіска назваў населеных пунктаў на беларускай мове” [54, с. 4]. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць у назвах беларускіх паселішчаў выправіць памылкі і скажэнні і адшукаць тыя формы, у якіх назвы ўвайшлі ў нацыянальную мову [70, с. 17]. Гэтую задачу паспяхова вырашае нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” (з друку на сённяшні дзень выйшлі Мінская, Гродзенская і Гомельская вобласці) [68, 69, 70]. У выданні айконімы падаюцца на беларускай мове кірыліцай і лацінкай, а таксама на рускай мове. Беларускамоўная частка даведніка ўключае нарматыўныя найменні з націскамі, граматычнымі паметамі і парадыгмамі скланення, захаваны іх варыянты. У Прадмове даецца характарыстыка сучаснага стану айконімаў, правілы ўпарадкавання іх правапісу, спосабы і правілы перадачы беларускіх айконімаў па-руску.

Усё вышэй адзначанае дае магчымасць правесці сістэматызацыю рэгіянальнага айканімічнага матэрыялу, у тым ліку і Гомельшчыны.

Патрэбна адзначыць, што ў іншых рэгіёнах таксама звяртаюцца да збору і фіксацыі мясцовых онімаў. У прыватнасці, В.І. Рагаўцовым і С.Я. Кечык выдадзены “Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны”, які ўключае мікратапонімы і мянушкі [97].

Першая спроба вывучэння айконімаў Гомельскай вобласці была зроблена Э.К. Бірыла [12]. Айканімія з’яўляецца аб’ектам даследавання і лінгвістаў нашага рэгіёна. Асобныя найменні Гомельшчыны ў плане этымалогіі аналізаваліся ў працах Р.М. Казловай [36, 37, 39], Т.М. Ба-гаедавай [4], Г.У. Кузьменка [49, 50]. А.Ф. Рогалеў у сваіх навукова-папулярных выданнях актыўна вывучае семантыку тапонімаў Гомеля і яго наваколля [106-111]. Фрагментарныя звесткі пра айконімы знаходзім у артыкулах Л.П. Кузьміча [51-53]. Анамастычнай лексіцы і асобным айконімам прысвяціў некалькі манаграфій В.В. Шур [128-130].

Кожная мова мае арганізаваную сістэму, што аб’ядноўвае розныя адзінкі і ўзроўні (фанемы, склады, словы, афіксы ў словах, лексічныя і граматычныя катэгорыі слоў і г. д.). Гэтыя паняцці існуюць у сістэме адносна самастойна, таму іх можна расчляніць і асобна фіксаваць змест, які з’яўляецца адным з самых істотных кампанентаў моўнай адзінкі.

Тэрмін семантыка (ад грэч. semantikos ‘які абазначае’) разглядаецца як значэнне слова, яго марфемных частак, словазлучэння і раздзел мо-вазнаўчай навукі, што даследуе сэнс слоў [15, т. 2, с. 364; 118, с. 120]. Семантыка як лінгвістычная катэгорыя мае разнастайныя тэрміна-лагічныя адпаведнікі: змест, значэнне, сэнсавы змест, сігніфікат, інтэнсіянал, кагнітыўны фактар [44, с. 7]. Як бачна, у вызначэнні паняцця існуе разнабой. Семантычная інтэпрэтацыя апелятыўнай лексікі і ўласных імён не супадае.

Апелятывы падчас намінацыі адлюстроўваюць адпаведнае паняцце, прымета якога можа аб’ядноўваць шэраг прадметаў у некаторы клас. “Намінацыя ёсць не што іншае, як моўнае замацаванне паняційных прымет, якія адлюстроўваюць уласцівасці прадметаў” [44, с. 19]. Такім чынам, апелятыўная лексіка называе многія прадметы, а “наяўнасць у мове слоў, здольных абазначаць многія прадметы, дазваляе гаворачым выражаць агульныя меркаванні” [1, с. 94]. Агульным словам характэрна канатацыя. Так, слова злосць ‘пачуццё варожасці, нядобразычлівасці, гневу, незадаволенасці, раздражнення ў адносінах да к.-небудзь’ [120, т. 2, с. 482] перадае паняцце аб заганнай уласцівасці характару. Апелятывы з’яўляюцца адназначнымі (univocal), мнагазначнымі (equivocal), ужываюцца ў пераносных значэннях, уступаюць у сістэмныя сувязі.

Для большасці аб’ектаў замацаваны індывідуальныя ўласныя назвы, ці онімы. “Онімы разглядаюцца як імя аднаго прадмета ва ўмовах кантэксту” [44, с. 16-17]. Уласныя імёны не маюць значэння, а толькі мэту – абазначаць, вылучаць адзін аб’ект, з якім яны суадносяцца (намінатыўна-ідэнтыфікуючая функцыя), канатацыя ў іх адсутнічае. Яны могуць быць варыяцыйнымі (аб чым будзе гаварыцца ніжэй, гл. раздзел 6, дадатак А), паўтаральнымі, калі адна і тая назва абслугоўвае некалькі розных аб’ектаў. Напрыклад, Гомель горад, абласны цэнтр Гомельскай вобласці, вёска і возера ў Полацкім раёне на Віцебшчыне. З’ява паўтаральнасці выяўляецца ў кожным анамастычным класе лексікі, але асабліва характэрна для урбананіміі. Аднак онімы не ўзніклі самі па сабе, яны матываваны ў асноўным на дыяхронным зрэзе, адносна лёгка этымалагізуюцца ці маюць скрытую, “зацемненую” семантыку. А гэта,у сваю чаргу, дае падставы для правядзення ў іх лексіка-семантычнага аналізу.

Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матывавальных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, “што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі [47, с. 220].

Такім чынам, размежаванне айканімічнага матэрыялу па семантыцы праводзіцца на аснове агульнапрынятага ў тапаніміцы крытэрыю, які ўлічвае значэнне ўтваральных асноў і функцыю тапафармантаў, што выступаюць у адзінстве.

Лінгвістычны аналіз айконімаў Гомельшчыны паводле семантыкі ўтваральных асноў дазволіў выдзеліць дзве катэгорыі матывацыі: адапелятыўныя і аданамастычныя найменні. У межах гэтых катэгорый вылучаны свае групы і падгрупы.

У колькасных адносінах перавагу маюць назвы адапелятыўнага паходжання, дзе засведчаны 3-ы асноўныя тыпы матывацыі: 1) айко-німы, што характарызуюць асаблівасці навакольнага ландшафту і тапаграфіі; 2) найменні, якія ўтрымліваюць квалітатыўныя адзнакі населеных пунктаў, асаблівасці характару і паводзін іх жыхароў; 3) назвы, утваральныя асновы якіх адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва.

Аданамастычныя ўтварэнні матывуюцца амаль усімі класамі онімаў: антрапонімамі, самімі айконімамі, гідронімамі, этнонімамі, зрэдку харонімамі і аронімамі.

Асобна вылучаны складаныя і састаўныя назвы, якія змяшчаюць у сабе адначасова некалькі прымет дзвюх вышэй адзначаных катэгорый.




1.1 Адапелятыўныя ўтварэнні

1.1.1 Айконімы, што характарызуюць асаблівасці

навакольнага ландшафту і тапаграфіі
Тэрмін ландшафт (ад ням. Landschaft) ужываецца ў значэннях 'рэльеф, клімат, глеба, расліннасць, жывёльны свет', 'асаблівасці складу і размяшчэння грунтоў, глебавага і расліннага покрыва', 'агульны выгляд мясцовасці; пейзаж' [11, т. 6, с. 254]. Лексема тапаграфія паходзіць з грэчаскай мовы (topographia ), адно са значэнняў яе – 'паверхня мясцовасці, узаемнае размяшчэнне яе пунктаў, частак' [120, т. 5, кн. 1, с. 473].

У большасці выпадкаў айконімы Гомельшчыны звязаны з фізіка-геаграфічнай тэрміналогіяй, абазначаюць асаблівасці і элементы рэльефу, прыродныя комплексы, арэалы таго ці іншага расліннага або жывёльнага свету. Лексіка-семантычныя групы гэтага тыпу тапанімікону даволі разнастайныя, разглядаюцца яны ў працы паводле ступені прадуктыўнасці.



  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка