1 картка. Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс




Дата канвертавання20.05.2016
Памер49.57 Kb.
Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Гудкоўская А.І.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных

(ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ ЗАНЯТАК)

7 КЛАС

Мэта: узнавіць і сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе галосных у беларускай мове; звярнуць увагу на найбольш цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных; развіваць камунікатыўныя здольнасці вучняў; фарміраваць навыкі самастойнай вучэбнай дзейнасці;



выхоўваць пачуццё адказнасці за слова, адчуванне яго прыгажосці і выразнасці.

Абсталяванне: сшыткі; карткі з заданнямі па замацаванні пройдзенай тэмы; рамонак для арфаграфічнай хвілінкі; рэфлексія “Дрэва пачуццяў”; дапаможнік для вучняў “Беларуская мова. 5-9 класы. Вывучаем беларускі правапіс”(факультатыўныя заняткі)-Мінск:НІА; Аверсэв, 2010

Ход заняткаў


  • Арганіцацыйны момант

Уступнае слова настаўніка: настаўнік знаёміць дзяцей з тэмай заняткаў; разам з вучнямі акрэслівае мэту і задачы; стварае праблемную сітуацыю

  • “УСПОМНІМ”

(На гэтым этапе вучням прапануюцца карткі з заданнем, для таго каб узнавіць у памяці асноўныя арфаграфічныя правілы па пройдзенай тэме)

1 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Ж..рдка, р..дактар, зв..н, чаб..р, кр..пасць, ш..птаць, вет..ран, сард..чны, стр..ха, ж..мчужына.




2 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

З..лёны, сн..гавік, Прып..ць, тыс..ча, медзведз..ня, н..праўда, г..рой, ц..гнік, л..генда, з..млянка






3 картка.



Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Патр..т, б..граф, д..лог, бібл..тэка, асац..цыя, ф..лка, рад..станцыя, т..тральны, д..яграма, нац..нальны







4 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Бр..вы, гл..тка, др..вотня, бр..во, гл..таць, др..вы, кр..вавы, ябл..к, кр..ў, ябл..чны







5 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Шніц..ль, камп’ют..р, карц..р, світ..р, менедж..р, орд..р, крат..р, Юпіт..р, Од..р, Піт..р





Падказкі

  • Галосныя літары О,Э ў беларускай мове пішуцца пад націскам, а не пад націскам пераходзяць у А;

  • Галосныя літары Е, Ё ў першым складзе перад націскам пераходзяць у Я. Каранёвае Я пішацца без змен;

  • Правапіс спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. Спалучэнні галосных ІЁ(ЫЁ) у сярэдзіне слоў пішуцца пад націскам;

  • У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складамі РО,ЛО замест О не пад націскам пішацца літара Ы, а таксама ў словах яблык, яблыня, яблычны;

  • Канцавыя ненаціскныя –ЭЛЬ, -ЭР у запазычаных словах перадаюцца як – АЛЬ, -АР, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца -Эль, -ЭР.




  • “ВЫЯЎЛЯЕМ ПАМЫЛКУ”


( Вучням прапануецца тэставае заданне, у якім яны павінны вызначыць словы з памылкамі)


  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) шніцаль

Б) камп’ютэр

В) кратэр

Г) Юпітэр



  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) семнаццаць

Б) цецярук



В) дзесяты

Г) сякунда



  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) трыо

Б) Токіа


В) адажыо

Г) феджыа



  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) філе

Б) фрыкасэ



В) камюнікэ

Г) піке


  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) серца

Б) крэмень



В) шепт

Г) шэры


  • “ГЭТА ЦІКАВА”

Падбярыце да кожнага слова антонім, запішыце:

Малы –


Добры –

Свежы-


Тонкі –

Прамы –


Брудны –

Гарачы –



  • “ВЯСЁЛЫ ПЕРАПЫНАК”

Раз-падняцца, усміхнуцца,

Два-сагнуцца, разагнуцца,

Тры- галоўкай паківаць,

На чатыры- рукі шырэй,

Пяць- рукамі памахаць,

Шэсць – прысесці і

за парты ціха сесці.


  • “ПРАЦУЕМ САМАСТОЙНА”

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі: старонка 90, практыкаванне 47


  • “ПРАВЯРАЕМ СЯБЕ”

Спішыце тэкст, афармляючы яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі. Выканайце дадатковыя індывідуальныя заданні.(для кожнага вучня адно заданне)

Я люблю бываць у лесе. Там у мяне ёсць патаемныя сц..жынкі. Каля іх жывуць мае мал..нькія с..бры: зв..ркі птушкі насяк..мыя. я сачу за іх жыцц..м з в..сны да глыбокай вос..ні. зараз восень. Дразды збіваюцца ў чар..ды рыхтуюцца ў вырай.




  • Вызначце стыль і тып тэксту. Дайце загаловак.;

  • Зрабіце фанетычны разбор слова “мае”;

  • Зрабіце марфемны разбор слоў маленькія, глыбокай, сцяжынкі;

  • Выпішыце з апошняга сказа ўсе словазлучэнні;

  • Зрабіце поўны сінтаксічны разбор апошняга сказа.





  • Абагульненне і падвядзенне вынікаў

  • Рэфлексія “ДРЭВА ПАЧУЦЦЯЎ”

(“задавальненне”, “радасць”, “сум”, “крыўда”, “злосць”)

1.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) шніцаль

Б) камп’ютар

В) кратар

Г) Юпітэр

2. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) сямнаццаць

Б) цецярук



В) дзясяты

Г) секунда

3.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:



А) трыа

Б) Токіа


В) адажыа

Г) феджыа

4.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) філе


Б) фрыкасэ

В) камюніке

Г) піке


5.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) сэрца

Б) крэмень



В) шэпт

Г) шэры


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка