1. Канцавая літара а канчатак (1), суфікс (2). Пастаўце адпаведную лічбу




Дата канвертавання03.05.2016
Памер30.27 Kb.

1. Канцавая літара а — канчатак (1), суфікс - (2). Пастаўце адпаведную лічбу.

Пашана (...), голасна (...), туляга (...), наша (...), учора (...), плакса (...), бацька (...), марудна (...), цёпла (...), пяцёра (...).



2. Укажыце словы з нулявым канчаткам.

а) сесці б) гледзячы в) корань г) памыўся д) нас е) падбегчы ё) па-нашаму ж) восень з) чырвань і) напісаў к) боязна л) носьбіт



3. Укажыце словы, якія не маюць канчатка.

а) валапюк б) затрымацца в) заклейваюць г) здзірванелы д) трывожна е) вакцынацыя ё) піяніна ж) пяцьсот з) БелТА і) паклаўшы к)кеды л) твайму



4. Укажыце словазлучэнні, у якіх падкрэсленыя словы маюць аднолькавыя матэрыяльна выражаныя канчаткі.

а)пагналі кароў; б)нарэзалі буракоў; в)гасцінная свякроў; г)адкрыццё судоў; д)сезон дажджоў; е) падышоў да стала; ё) бацькаў матацыкл; ж) вядучых устаноў; з) мноства канькоў.



5. Выберыце адпаведныя канчаткі прыметнікаў.

бел(ы, ая) лебедзь, прыгож(ы, ая) подпіс, зімн(і, яя) шэрань, бел(ы, ая) вэлюм,

зл(ы, ая) рысь, пахуч(ы, ая) герань, стар(ы, ая) каракуль, калярав(ы, ая) россып, ружов(ы, ая) фламінга, доўг(і, ая) вермішэль, веласіпедн(ы, ая) педаль, нов(ы, ае, ая) бра.


6. Укажыце словы, у якіх ёсць суфікс -к-.

а) кніжка е) дадрукоўка

б) казка ё) бацька

в) вадкасць ж) дзядзька

г) блізкі з) шапка

д) вясёлка



7. Укажыце словы, у якіх суфікса -к- няма.

а) звычка г) шпарка ё) капейка

б) мураванка д) гронка ж) касілка

в) дзялянка е) лыжка з) гутарка



8. Укажыце словы, у якіх ёсць суфікс -нік-.

а) бярэзнік д) чаёўнік з) маліннік

б) батанік е) будаўнік і) садоўнік

в) палкоўнік ё) злоснік к) халадзільнік

г) пранік ж) гадзіннік л) ельнік


9. Укажыце словы, якія маюць чатыры суфіксы.

а) загіпнатызаваць е) канцэнтравацца

б) выпрабавальнік ё) двайнік

в) патрабавальна ж) двайняткі

г) чарнічнік з) барацьбіт

д) загазаванасць



10. Дзеепрыметнікі з суфіксам -ан- (-ян-)(1), дзеепрыметнікі з суфіксам -н- (2). Пастаўце адпаведную лічбу.

Дом пафарбаваны (...), дрот скручаны (...), слава адроджаная (...), ногі звязаныя (...), шлях пратораны (...), поле засеянае (...), пісьмо напісанае (...), кабель пашкоджаны (...).



11. Укажыце колькасць гукаў, з якіх складаецца корань.

Дагульваць ( ) сталічны( ) распазнаваць( ) краіна( ) уваскрашэнне( ) хімія( )

патроены( ) тэарэтык( ) расчоска( ) рымлянін( ) вулічны( ) балаціраваць( )

абутнік( ) залеплены( ) ад'язджаць( ) праяўленне( ) расплаўляць ( ) незласліва( )



12. Укажыце пары слоў, якія з'яўляюцца аднакаранёвымі.

а) падарожжа - падарожнік

б) разгарэцца — разгарнуцца

в) дамалоцца — дамалочвацца

г) гасціная — гасцініца

д) націскны (галосны) — націскаць (на педаль)

е) спрасаваць - прасаўшчык
ё) пасцельны — пасціла

ж) паклёп - накляпаць

з) затрубіць - адрубіць
і) адвыкнуць - навыкі
к) прастол - сталіца
л) сведка - даведка

м) лазня — лазняк

н)немаўля — адмовіць


  1. Якія словы аднакаранёвыя да слова адважны ?

а) адважыць

б) адважыцца

в) вагацца

г) наважыцца

д) вага

е) адважнасць


ё) зважыць

ж) адвага

з) важны


14. Укажыце словы з аманімічнымі каранямі.

а) уварваць - уварваць

б) нос — пераноссе

в) застоліць - застольны

г) пабялелы - чорны

д) падгарэць - гарысты

е) вада - абводнены
ё)нос — пераносіцца

ж) выразны — выразка



з) выпрагчы — прага


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка