1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі




Дата канвертавання13.06.2016
Памер30.99 Kb.
Кантрольны тэст

1 варыянт

1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі:

1. Вецер то лётаў пад аблокамі, то бегаў па хмызняках і вострай балотнай асацэ.

2. Ішоў полем, ішоў сёламі.

3. Ні кала ні двара пасля пажару не засталося.

4. Дзіця павінна навучыцца не толькі гаварыць, але і слухаць.

5. Ззаду па шашы хутка аддаляўся-меншаў магутны гул дызеляў.

2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні з’яўляюцца аднароднымі (знакі прыпынку не пастаўлены):

1. Да горада вяла шаша гладкая шырокая.

2. Падышоў плячысты высокага росту хлопец.

3. Навокал разляглося неабсяжнае каламутнае неба..

4. Пасля цяжкай напружанай працы добра прылегчы ўцяньку.

5. Велічны цёмна-зялёны дыван шыракапёрага маладога жыта ўкрываў зямлю.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:

1. Чайкі-рыбаловы лёталі ... і над ракой ...і над лугам.

2. Зранку ....ці ў абед ...або адразу папалудні нас абавязкова збіраў старшыня.

3. Над абрывістым берагам Нёмана стаяў стары...прысадзісты...тоўсты дуб.

4. Увесь гэты дзень...цэлы вечар ...і ноч не меў Максім супакою.

5. Барвовасць ...ды блакіт ...ды бель садоў расквецілі, нібы вясёлкай, далі.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1. У прыбярэжных кустах, у парку, у зарасніках лазняку ....шчабятала птаства.

2. Здаецца, усё вакол: кветкі, промні, птушыныя песні ....яднаецца ў непаўторную мелодыю жыцця.

3. Зямля, дрэвы, стрэхі ...пакрыліся ледзяной коркай.

4. Усё залівала вадой ...лугі, выганы, старыцы, сухія летам азярынкі.

5. Сонца, вецер, лясы, прасторы ....уся прыгажосць зямлі з яе раніцамі і вечарамі, росамі і дажджамі скрозь на тваім вяку.

5.Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе?

1) двукроп’е, тры коскі;

2) двукроп’е, дзве коскі, працяжнік;

3) двукроп’е, тры коскі, працяжнік.

Усе дрэвы ліпы і бярозы каля хат вішні і яблыні ў садзе асіны ў недалёкім лесе адлівалі незвычайна лагодным сонечным святлом.

Кантрольны тэст

2 варыянт

1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі:

1. Ты пра гэта схадзі запытайся ў суседкі.

2. У лесе гэтак жа ціха, як і ў полі.

3. Ляжыць Міколка ні жывы ні мёртвы і толькі чуе, як моцна б’ецца яго маленькае сэрца.

4. Мянушкі ў нас давалі малым і старым дужа хутка.

5. Не чуваць было вакол ні смеху, ні песняў, ні гучнай гаворкі.

2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні з’яўляюцца аднароднымі (знакі прыпынку не пастаўлены):

1. Па празрыстым вымытым пасля навальніцы небе плылі сінія-сінія воблачкі.

2. У пакой убегла вясёлая з бляскам у вачах дзяўчынка.

3. А думак многа радасных светлых акрыленых.

4. У засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца маленькія домікі.

5. З прыўзнятым бадзёрым настроем крочу далей.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ставяцца коскі:

1. Хацеў трапіць на ўрок ...ды прыпазніўся...і чакаў калегу ў настаўніцкай.

2. У спеве жупана можна пачуць ...і стракатанне сарокі ...і цвырканне вераб’я ....і шчабятанне ластаўкі ...і меладычны спеў івалгі ...і хрыплае карканне вароны.

3. У спакойнай вадзе адлюстроўваецца белае неба з нерухомымі воблачкамі ...і стагі сена на паплавах... і зялёны нізкі бераг.

4. У асінніку... не то крычыць ...не то плача каня.

5. Сваты звычайна выдавалі сябе за падарожнікаў ...або купцоў ...або паляўнічых.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1. Варылі-гатавалі паводле старых правіл, у меру дадавалі шматлікія прыправы ....і часначку з цыбулькай, і перчыку з пятрушкай.

2. У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, маладзіком і ў поўню ....ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.

3. Смех, вясёлыя галасы, музыка, шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў ...зліваліся ў невыразную, але жыцццярадасную сімфонію.

4. Некаторыя з лугінцаў займаліся промысламі: рабілі цэбры, кадушкі, колы ...ды вазілі сваю “прадукцыю” за дваццаць вёрст у горад на продаж.

5. З дубу гнулі абады, палазы, рабілі бочачкі, дзежкі ...адным словам, усё, што павінна служыць чалавеку.

5.Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе?

1) двукроп’е, тры коскі, працяжнік;

2) двукроп’е, чатыры коскі;



3) двукроп’е, чатыры коскі, працяжнік.

Усё глыб неба і спустошаная на зіму ўраджаем зямля і дробны камень пасярод палявой дарогі і зрэзаная салома ад сонца здавалася нейкім светлым радасным


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка