§ Моцная і слабая пазіцыі галосных і зычных гукаў у беларускай мове




Дата канвертавання05.05.2016
Памер28 Kb.
§ 3. Моцная і слабая пазіцыі галосных і зычных гукаў у беларускай мове

Як самую звонкую ў свеце навук

Як ройных вякоў пчаліную спадчыну,

Прымаю па складу, па смаку, па гуку

Мову маю матчыну!

П. Макаль


У плыні маўлення гукі рэдка выступаюць ізалявана, адасоблена. Звычайна яны вымаўляюцца ў складах, у спалучэнні з іншымі гукамі, пры гэтым уплываюць адзін на аднаго, узаемадзейнічаюць і могуць змяняцца. На змены гукаў можа ўплываць таксама іх становішча ў пачатку ці канцы слова, месца адносна націску, агульны тэмп маўлення. Так, напрыклад зычны [з] у слове вазы ператвараецца ў іншыя гукі ў словах воз, возчык, вазіць, везці: во[с], во[ш]чык, ва[з']іць, ве[с']ці. Але на пісьме ўсе гэтыя гукі перадаюцца адной і той жа літарай з.

Становішча гука ў слове называецца фанетычнай пазіцыяй. Змены гукаў, якія залежаць ад фанетычнай пазіцыі, называюцца пазіцыйнымі зменамі, або пазіцыйнымі чаргаваннямі. Прыклады пазіцыйных чаргаванняў: д[о]м – д[а]мы, са[д]ы – са[т], пі[с]аць – перапі[ш]чык, ка[с']іць – ка[з']ба.

Пазіцыі гукаў бываюць моцныя і слабыя. У моцнай пазіцыі гук чуецца выразна, без змен, як і вымаўлены асобна. У слабай пазіцыі гук можа змяніцца, ператварыцца ў іншы. Для галосных гукаў моцная пазіцыя – пад націскам, для зычных – перад галоснымі, апрача [і], [э].
Заўвага. Перад [і], [э] цвёрдыя зычныя звычайна змяняюцца на парныя мяккія: ру[к]а – ру[к']і, кот – ко[ц']ік, трава – на тра[в']е, малы – ма[л']енькі.

Практыкаванне 11. Якія гукі ў выдзеленых словах знаходзяцца ў моцнай пазіцыі, а якія – у слабай?
Калі вы станеце дарослыяяны будуць яшчэ прыгажэйшыя, нашы вёскі і гарады. Вы пройдзеце па іх вуліцах, і вам самім захочацца прыкласці свае рукі, веды і ўмельства да таго, каб зрабіць іх дзівам дасканаласці, а зямлю нашу – найлепшай у свеце зямлёй. У.Караткевіч.
Практыкаванне 12. Спішыце, устаўце, дзе патрэбна, прапушчаныя літары. выпішыце па пяць слоў з галоснымі ў моцнай і слабай пазіцыі, з зычнымі ў моцнай і слабай пазіцыі па звонкасці – глухасці, цвёрдасці – мяккасці.
Хата ў Шаблюка старая і амаль што самая в..лікая ў вёсцы – з трыма шырокімі ..окнамі на вуліцу, без ..аканіц, без ра..ьбы на карнізах, але добра дагледжаная: ва ўсім а..чувалася гаспадарскае вока і руплівыя рукі.

Сад пачынаўся адразу ж за хл..ўчуком і парканам зараснікамі малінніку, густога і высокага, на якім перасп..валі буйныя і прывабныя ягады – так і карцела сарваць іх і пакаштаваць. Кусты малінніку і агрэсту ц..гнуліся ўздоў.. бакавой агаро..ы, але там іх заглушалі вішняк і жоўтая акац..я – дрэва, рэ..кае ў гэтым раёне Беларусі. Пладовыя дрэвы раслі пас..рэдзіне – старыя разгалістыя ябл..ні і высокія грушы. Пад ябл..нямі быў спакуслівы цень: так і хацелася ле..чы на з..лёную, свежую, як ранн..й вясной, траву. (І.Шамякін)


Практыкаванне 13. Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце ў словах націскі. У трэцім сказе вызначыць пазіцыі галосных гукаў.
В..снавая цёплая ноч толькі што апранула з..млю і ра..кідала свае таемныя чары, поўныя крыху сму..нага хараства. Першыя зоры ўжо зам..гацелі то там, то сям у б..здонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блі..часты месяц. Дробныя белыя хмаркі высц..лалі яму даро..ку сваімі лё..кімі празрыстымі тканямі і ра..тупаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла з..мля, багата акропленая расою. У сяле чуліся гаворка і песні. В..сёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку; тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскаквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі. Сяло заціхала; зрэ..ку па вуліцы брыла адзінокая фігура с..ляніна, што дзес..ці запазніўся. Толькі дз..ўчаты яшчэ не спалі і сп..валі на пры..бах песні. (Паводле Я.Коласа).
* Практыкаванне 14. Перакладзіце словы на беларускую мову, запішыце парамі і пастаўце націскі. Падкрэсліце пары слоў, у якіх націскі супадаюць.
Агент, буйный (неспокойный), каменный, крапива, четырнадцать, одиннадцать, шестьдесят, кулинария, атлет, азбест, обруч, дефис, верба, воду, апостроф, осока, фартук, за бесценок, имя, жребий, веха, товарищи, могу, статуя, миллиметр, диспансер, руку, коклюш, глиняный, спина.
?! Якімі звесткамі аб роднай мове папоўніліся вашы веды?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка