§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы




Дата канвертавання06.05.2016
Памер95.21 Kb.
§ 2. Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”.

П.Панчанка


CЯк істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Мілагучнасць беларускай мовы грунтуецца на яе ўнутраных асаблівасцях, абумоўлена ў першую чаргу яе фанетычнай сістэмай.

Значыць прыемнае, прыгожае гучанне мова можа мець тады, калі яна будуецца з улікам асаблівасцей фанетыкі. А што ж гэта за навука фанетыка?

Наша мова гукавая. Гукі — матэрыяльная абалонка мо­вы, яе сэнсавых адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў). Дзякуючы гукам наша маўленне даступнае ўспрыманню іншых людзей, служыць мэтам зносін у грамадстве. Навука пра гукавыя сродкі мовы мае назву фанетыка. Фанеты­ка даследуе гукавыя магчымасці моўнага апарату чалавека, вызначае характар утварэння i ўспрымання гукаў, выпрацоўвае прынцыпы ix класіфікацыі, разглядае змены гукаў у жывой плыні маўлення, займаецца праблемамі складападзелу, націску, інтанацыі.

Фанетыка мае важнае тэарэтычнае i практычнае значэнне. Без яе ведання нельга растлумачыць паходжанне многіх слоў, немагчыма стварыць алфавіт, удасканальваць правапіс. Фа­нетыка патрэбна акцёрам, лектарам, чытальнікам, дыктарам для пастаноўкі правільнага літаратурнага вымаўлення. Паслугамі фанетыкі карыстаецца лагапедыя — навука пра недахопы вуснага маўлення i спосабы ix карэкцыі. Веданне ўласцівасцей гукаў чалавечай мовы адыгрывае важную ролю пры вырашэнні тэхнічных задач, дзе ўзнікае пытанне аб перадачы маўлення па каналах сувязі (тэлефанізацыя, канструяванне радыё- i робататэхнікі).

У сучаснай беларускай мове 45 гукаў, з іх 39 зычных і 6 галосных.

Галоснымі называюцца гукі, якія вымаўляюцца з дапамогай голасу: [а], [о], [у], [э], [ы], [і].

Зычнымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца або толькі з дапамогай шуму, або голасу і шуму адначасова, таму што выдыхаемы струмень паветра сустракае розныя перашкоды з боку органаў вымаўлення (губ, зубоў, языка).

Шумныя – утвараюцца пры дапамозе шуму з нязначным удзелам голасу

Санорныя - у момант узнікнення гука голас значна пераважаенад шумам

звонкія

глухія

цвёрдыя

мяккія

цвёрдыя

мяккія

цвёрдыя

мяккія







б

б'

п

п'

в

в'

г

(працягл.)



г'

х

х'

-

й

г

(выбухн.)



г'

-

-

л

л'

д

дз'

т

ц'

м

м'

дз

-

ц

-

н

н'

дж

-

ч

-

р

-

ж

-

ш

-

ў

-

з

з'

с

с'







-

-

к

к'







-

-

ф

ф'







Зацвярдзелыя: [дж], [ч], [ж], [ш], [р], [ц]

Шыпячыя: [ж], [ш], [дж], [ч].

Пазіцыйныя чаргаванні гукаў адбываюцца не адвольна, а ў адпаведнасці з фанетычнымі законамі, выпрацаванымі беларускай мовай за працяглы перыяд свайго развіцця. У цяперашні час у нашай мове найбольш актыўна дзейнічаюць наступныя фанетычныя законы:



  1. закон аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў
    (грыбы гры[п], маразы маро[с[). Выключэнняў няма.
    3 закону вынікае, што на канцы слова перад паўзай у
    сучаснай беларускай мове звонкія зычныя ніколі не сустра-
    каюцца;

  2. закон аглушэння звонкіх перад глухімі і азванчэння
    глухіх перад звонкімі (грады гра[т]кі, нас'іць — но[з']біт).
    Значыць, у словах беларускай мовы побач могуць знахо-
    дзіцца або два глухія, або два звонкія зычныя гyкi;

  3. закон памякчэння свісцячых перад мяккімі зычнымі, акрамя [г'], [к'], [х'] ([з']няць, [ц']вёрды, [с']мех, [дз']веры). Але: [с\кеміць, [з]гінуць, [с]хібіць;

  1. закон прыпадабнення свісцячых да шыпячых i шыпя-
    чых да свісцячых (расказаць ра[ш]часаць, рыхтуеш рых-
    туе[с']ся); ^

  2. закон змянення [д] на [дз'] i [т] на [ц'] пры памякчэнні
    (барада на барадзе, білет білецік). Гукаў [д'], [т'] у бе­-
    ларускай мове, у адрозненне ад рускай, няма. Дзеканне
    i цеканне — адметная рыса беларускага вымаўлення, яна
    замацавана i на пісьме;

  3. закон змянення [о], [э] на [а] у пазіцыі не пад націскам
    (поўнач паўночны, сок сакавіты, цэны цана, рэзаць
    выразаць). Гэта з'ява носіць назву аканне, яна перадаец-
    ца на пісьме (параўнайце у рускай мове: молоко, голова, дзе
    аканне на пісьме не перадаецца). Аканне пасля мяккіх зыч-
    ных мае свае асаблівасці — дзейнічае толькі ў першым скла-
    дзе перад націскам: [в'о]сны — [в'а]сна, [м'э]х — [м'а]шок, але [в'э]снавы [м'э]шкавіна. На пісьме аканне пасля мяккіх зычных выступае ў выглядзе чаргавання літар е, ё – я, таму мае яшчэ і адметную назву – яканне (лёд – лядок, несці – нясу). Яканне – спецыфічная рыса беларускай мовы. Запазычаныя словы даволі часта не падпарадкоўваюцца закону акання і якання: рэкорд, трыо, медаль, сезон.

  4. закон змянення [у] на [ў] у пазіцыі пасля галосных, а таксама [в], [в'] на [ў] у пазіцыя пасля галоснага перад зычнымі і ў канцы слова: урок – на ўроку, трава – траўка, крыві – кроў. Гук [ў] – адна з прыкметных асаблівасцей беларускай фанетыкі.

  5. закон узнікнення прыстаўных гукаў.

[і] перад збегам зычных, першы з якіх санорны

М - заўсёды

Л, Р – калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны, пасля паўзы, у пачатку сказа


імкліва

імгла

ільняны

іржа,

але: на льняным полі




[а] перад збегам зычных, першы з якіх санорны

М – заўсёды
Р - рэдка

амшара

(часцей імшара)



аржаны

[і] [а] пасля прыстаўкі і першай часткі складанага слова, якія канчаюцца галосным

заржавець

вокамгненна

[в] у пачатку слова і пасля прыстаўкі

'

перад [о]

'

перад [у]




восень

завочны

вугал

завуголле


[в] калі пачатковы [о] пераходзіць у [а]

асенні

акно,

але: вачэй



перад [у]

удвух

укалоць

унук

у запазычаных словах і ўласных назвах

ода

опера

унія, урна

Орша

Узда


Запомніць! Радзівон, наогул, ніводзін, павук, Тадэвуш

[j] – амаль заўсёды перад пачатковым [і]: іх [jіх]; іскры [jі]скры; імя [jі]мя.

[г] – у словах гэй, гоп, а таксама:



ад -аксама

ГЭТ- уль ГЭТ -ы

-улькі

да -акі




Пытанні для самаправеркі.

  1. Што такое гук?

  2. Што вывучае фанетыка?

  3. Дакажыце, што фанетыка мае важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне?

  4. Колькі гукаў у сучаснай беларускай мове?

  5. Пералічыце галосныя гукі? Якія гукі называюцца зычнымі? Чым іх вымаўленне адрозніваецца ад вымаўлення галосных?

  6. Назавіце асноўныя ўласцівасці гукаў?

  7. Чаму ў асобную групу вылучаюць зацвярдзелыя зычныя?

  8. Які фанетычны закон беларускай мовы называецца дзеканнем? цеканнем?

  9. Які фанетычны закон беларускай мовы называецца аканнем? яканнем?

  10. Які фанетычны закон беларускай мовы называецца дзеканнем? цеканнем?



Практыкаванне 4. Замяніце словы або ўтварыце ад іх асновы новыя так, каб націскныя галосныя сталі не пад націскам.
Поле, горад, чырвоны, пародыя, стрэл, сінонім, філолаг, прыгожы, рэчка, абарона, голас, сэрца, мора, поўны, готыка.

Зелень, вечар, мёд, вясёлы, вёсны, печ, гнёзды, лес, вестка, песня.


Практыкаванне 5. Назавіце словы, у якіх падцвярджаецца фанетычныя законы дзекання, цекання.
Дзесяць, цемра, дзёсны, цёпла, дзівак, цівун, дзюба, цюльпан, дзяцел, цяжка, гвардзейскі, манцёр, камандзір, квадрацік.
Практыкаванне 6. Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары.
Цягнік ..мчыцца, за..мгліла смугою неба, рэйкі пачалі ..ржавець, старая ..львіца, ..мкненне вучыцца, ..льготы для ветэранаў, пад тоўстым ..льдом, мора ..ржаных каласоў, ..рваць яблыкі, па..рваць аркуш паперы, вароты за..ржавелі.
Практыкаванне 7. Падбярыце да наступных слоў аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі. Запішыце іх.
Корань, крыло, багаты, нябёсы, бервяно, змяркацца, зацішак, чытаць, вучыць, шыць, світаць, жыць, судзіць, равіць, навокал, кахаць, лес, мазь, ноч, соль.
Практыкаванне 8. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Адкажыце, якія фанетычныя з’явы назіраюцца ў выдзеленых словах (аканне, асіміляцыя, аглушэнне зычных і г.д.). (5 сказ. – для слабых, астатнія для высокаматываваных)
1. Народная мудрасць гаворыць, што чалавек, які дзе-небу.. пасадзіў дрэўца, ніколі не пакіне думкамі той м..сціны, дзе пасадзіўяго (Кір.) 2. Н..спадзяваны маро.., раптоўна наваліўшыся на Палессе пасля некалькіх ціхіх і мя..кіх дзён на сходзе зімы, пратрымаўся н..доўга (К-с). 3. Хмара нібы ра..шчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар гром.., і дожджф лінуў – густы, цёплы. (Хадк.) 4. Б..лявыя зімовыя хмары ні..ка павіслі над зм..рцвелаю зямлёю. (К-с) 5. Ля самай бу..кі спрактыкавана ладзіў кулямётную пазіцыю старшына Карпенка. (В.Б.) 6. Уражанне такое, быццам знаходзі..ся недзе пад Рыгай, на ўзбярэ..жыф Балтыйскага мора. (В.В.) 7. Дарога праз м..сток ішла раз’е..джанаяф м сл, бітая і за млынам ця..ка рвалася на ўзгорак, адразу ж за самотнымі спарышамі ўзб..рэжных алешын. (К.Ч.) 8. Чэхі і славакі не шкадавалі сіл, каб найху..чэй прарвацца на сваю шматпакутную радзіму. (Нях.)
* Практыкаванне 9. Вызначце “чацвёртае лішняе”. Адказ абгрунтуйце.
а) Возера, вопратка, волат, воблака.

б) Волас, вобласць, вогненны, водгук.



в) Іншы, іголка, іхні, ісціна.
* Практыкаванне 10. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца фанетычным законам беларускай мовы. Пракаменціруйце гэта з дапамогай наступных прыкладаў.
Метро, адажыо, ода, тэнар, пенал, ордэн, дэпутат, трыо, кансіліўм, легенда, тэарэма, радыус, універсітэт.
?! Што новага вы даведаліся на ўроку? Ці сустрэліся цяжкасці?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка