§ 18. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў. Правапіс часціц




Дата канвертавання03.05.2016
Памер55.57 Kb.
§ 18. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў. Правапіс часціц



Лік

Асоба

І спражэнне

ІІ спражэнне

Адзіночны

1-я

-у (-ю)

-у (-ю)

2-я

-эш (-еш), -аш

-ыш (-іш)

3-я

-э (-е), -а

-ыць (-іць)


Множны

1-я

-ом (-ём), -ам (-ем)

-ым (-ім)

2-я

-аце (-яце), -еце

-ыце (-іце)

3-я

-уць (-юць)

-аць (-яць)

Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў выклікае цяжкасці тады, калі канчаткі ненаціскныя. Вызначыць тып спражэння дзесловаў з ненаціскнымі канчаткамі можна па неазначальнай форме. Да ІІ спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць (-ыць), за выключэннем аднаскладовых тыпу шыць, крыць: касіць, прасіць, вучыць, а таксама дзеясловы цярпець, вярцець, ненавідзець, гнаць, залежаць. Астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі – І спражэння.

Напісанне галосных у канчатках дзеясловаў І спражэння залежыць ад характару асновы і месца націску. Пасля зацвярдзелых зычных пад націскам пішуцца о, э (беражом, беражэш), не пад націскам – а (вяжам, вяжаш). Пасля мяккіх зычных і пасля галосных пішацца пад націскам ё (вязём, нясём, пяём), у першым складзе перад націскам – я (везяце, несяце, пеяце).

Асаблівай увагі патрабуе 2-я асоба множнага ліку дзеясловаў. Тут пад націскам ужываюцца канчаткі -аце (-яце), не пад націскам – -аце (-еце): сечаце, ідзяце, кажаце, зберагаеце.


Практыкаванне 78. Спішыце народныя выслоўі, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс. Вызначце ў першых чатырох сказах спражэнне ўсіх дзеясловаў.

* Выберыце 2 – 3 прыказкі і раскажыце пра сітуацыі, выпадкі з жыцця, да якіх яны падыходзяць.
1. Прыйдз.. раніца – будз..м раіцца. 2. Ляж..ш не еўшы – устан..ш не спаўшы. 3. Не навуч..шся ў маткі – людзі навуч..ць. 4. І кот не мы..ся, і госць з’яві..ся! 5. Вось свет наста.. – ні палажы, ні паста..! 6. Бабы ка..цца, а дзеўкі дамага..цца. 7. Не падмаж..ш – не паедз.ш. 8. Воран ворану вока не выдз..ўб... 9. як пойдз..ш нацянькі, дык праходз..ш тры дзянькі. 10. Як дба..м, так і ма..м. 11. Ваўка ногі корм..ць. 12. Не памы..шся рукамі, дык абмы..ць языкамі. 13. На яго дзе сядз..ш, там і злез..ш. 14. Начлег з сабой не нос..ць, а ў людзей прос..ць. 15. Не кожны хворы, хто стогн.. . 16. Як кліч..ць, так і адкліка..цца. 17. Шэпты хату зводз..ць. 18. Есць – дав..цца, а бяжыць – вал..цца. 19. Кінь за сабою, дык знойдз..ш перад сабою. 20. Кароўку не напо..ш, то і не падо..ш. 21. З адным брухам на два абеды не паспе..ш. 22. Дай кішцы волю, дык сам будз..ш у няволі. 23. Зняўшы галаву, па валасах не плач..ць. 24. Не да парасят, калі свінню смал..ць. 25. Хоць гумно згарыць, але ж і мышы лясн..ць. 26. Вышэй пупа не падскоч..ш. 27. Каторы конь цягн.., таго і паганя..ць.
Правапіс часціц

Часціцы не (ня), ні (ані) з рознымі часцінамі мовы пішуцца разам і асобна:




Разам

не (ня)

ні (ані)

1) калі слова без не (ня) не ўжываецца: недахоп, невук, нясцерпны, неўміручы; ненавідзець, непакоіць; неадкладна, неўзабаве, неўпапад;

1) калі слова без ні н е ў ж ы в а е ц ц а: нішчымніца, ніякаватасць; нікчэмны, ніводны; нічагуткі, ніштавата;

2) з а д м о ў н ы м і займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, аніхто, нішто, анішто, ніякі, нічый, ніколькі, нідзе, анідзе і г. д.; калі паміж часціцай ні (ані) і займеннікам ужываецца прыназоўнік, то яны пішуцца ў тры словы: ні ў кога, ані ў кога, ні з чым, ані з чым, ні ў якіх, ні да каго і інш.



2) калі слова можна замяніць сінонімам без не: няшчасце (бяда, гора), незалежнасць (свабода, воля); недарагі (танны), нясмелы (палахлівы); нявесела (сумна), невысока (нізка);

3) з няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі (у іх на не падае націск): нехта, нешта, нейкі, некаторы, некалькі, недзе, некуды, неяк;

4) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх няма супрацьпастаўлення ці паясняльных слоў, за выключэннем паясняльных слоў са значэннем ступені якасці: вельмі, зусім, амаль, надта, надзвычай, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені; напрыклад: непрачытаная кніга, неправеранае сачыненне, неперавезеныя дровы, часткова непрачытаная кніга, амаль неправераныя сшыткі, зусім незнаёмыя мясціны, надта нецікавы твор;

5) у прыстаўцы неда-, якая абазначае “неадпаведнасць норме”: недагаворваць, недачуць, недаядаць, недасыпаць, недачуваць, недабачыць, недабачваць, недагляд, недабор, недасол, недалёт (не блытаць прыстаўку неда- з прыстаўкай да- і адмоўем не ў значэнні ў значэнні “не даведзенае да канца дзеянне”: не дагаварыць да канца, не дагледзець фільма, не дакапаць агарод).







Асобна


не (ня)

ні (ані)

1) з д з е я с л о в а м і, д з е е п р ы с л о ў я м і, к а р о т к і м і д з е е п р ы м е т н і к а м і: не чапаць, не працуючы, не дагледжана;

У астатніх выпадках. Гэта:

1) для ў з м а ц н е н н я а д м а ў л е н н я: ані не слухаецца; не прыйдзе ні к табе, ні ка мне; не бачу ні днём, ні ноччу; нідзе ні душы няма;



2) з п о ў н ы м і д з е е п р ы м е т н і к а м і, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: не прачытаная мною кніга, не праверанае вучнем сачыненне;

2) для ў з м а ц н е н н я с ц в я р д ж э н н я ў выразах: хто ні, што ні, як ні, куды ні, дзе ні, хто б ні, што б ні, які б ні, куды б ні (яны ўжываюцца ў даданых уступальныхьчастках складаназалежных сказаў): Што б ні здарылася – вярнуся дадому;

3) калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не спакой, а трывога; не рэдкі, а густы; не перавезеныя,а перанесеныя дровы; не весела, а сумна;


3) ва ў с т о й л і в ы х выразах: ні ела ні пала – давай, бабка, сала.

4) у складзе ў з м а ц н я л ь н ы х а д м о ў я ў: далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць не: далёка не халодны, нічуць не лепшы, ніколькі не меншы






Практыкаванне 79. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя галосныя ў канчатках.
У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі. Адзін пачына.. іх ад ложк.. да стала, другі ад стала да парог.. . Спачатку праклада..ш самастойную сцяжынку ў свет, абмежаваны пакуль чатырм.. сценамі хаты. Дойдз..ш да працягнутых табе насустрач рук – і радасці тываёй няма межаў.

Потым табе дазвол..ць хадзіць па двар.. , а як трошкі падрасцеш, разам са старэйшымі пойдз..ш на поле, на луг, у лес, а то ў суседн..ю вёску або на інш..ю вуліцу, плошчу свайго любімага горад.. .



І чым далей будз..ш адыходз..ць ад той першай сцяжынкі, тым больш будз.. іх перад табою. Выб..рай сам, на свой густ, якую ісці. Ад таго, якую выб..р..ш, будз.. многае залеж..ць потым у набыцці ўласнага вопыт.., без якога жыццё – не жыццё. Паводле А.Пальчэўскага.
* Зрабіць марфемны аналіз выдзеленых слоў.

Практыкаванне 80. Спішыце, раскрываючы дужкі.
1. Дождж парадзеў, (не) ўзабаве з блакітнага прасвету выглянула сонца. (Хадк.) 2. Сонца ідзе на схіл павольна, (не) спяшаючыся, як бы шкадуючы развітацца з бязмежнасцю зямлі і неба. (І.Н.) 3. Песня была (не)новая, ён (не) раз чуў яе ў дзяцінстве ад маткі і старэйшай сястры. (Пальч.) 4. Як і ў старэйшых, у нас, дзяцей, (не)было (ні)воднага бесклапотнага дня. (Чарн.) 5. Намі яшчэ (не)растрачана, (не)вычарпана да дна адвага наша юначая, адчайная наша вясна. (Бур.) 6. Гуляючы, розуму (не)прыдбаеш. (Прык.) 7. Хто (не)любаваўся беларускім лесам! (К-с) 8. Быць Чалавекам – ці ж гэта (не)шчасце? (Марц.) 9. Раніца была сухая. (Ні)дзе (ні)расінкі. (Чарныш.) 10. Здараліся тут (не)ўдачы, памылкі, (не)дакладныя разлікі. (Луж.)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка