§ 15 Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку




Дата канвертавання20.05.2016
Памер76.48 Kb.
§ 15 Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку


Да першага скланення адносяцца назоўнікіжаночага роду з канчаткам –а, -я: кропля, Радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы і націску.


Аснова можа заканчвацца на


цвёрды

зацвярдзелы

г,к, х

мяккі

вада, школа, хата

мяжа, шаша, кара

нага, рука, страха

ралля, пожня, зямля


У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі




  • пры аснове на цвёрды:вадзе, школе, хаце, у вадзе, у школе, у хаце.

  • пры асновке на г,х, якія чаргуюцца з з,с: назе, страсе, на назе, на страсе



  • пры зацвярдзелай аснове: мяжы, шашы, кары, на мяжы, на шашы, на кары.

  • Пры аснове на к, што чаргуецца з ц і нацмск падае толькі на аснову: рэчцы, лыжцы, на рэчцы, у лыжцы.



толькі пры мяккай аснове: раллі, пожні, зямлі, на раллі, на пожні, на зямлі.



толькі пры аснове на к, якое чаргуецца з ц, і націск падае на канчатак: мука – муцэ, у муцэ; шчака – шчацэ, на

шчацэ; дачка – дачцэ, аб дачцэ.


У творным склоне могуць ужывацца канчаткі


-ой (-ою),

-ёй (-ёю)

пад націскам:

зямлёй (ёю), страхой (ою), дачкой (ою).

-ай (-аю),

-яй (-яю)

не пад націскам:

рэчкай (аю), песняй (яю), пожняй (яю).

Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку


Да другога скланення адносяцца:

1. Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, воцат, цукар, агонь, Алесь, Іван.

2. Назоўнікі тыпу: Пятро, Дняпро.

3. Назоўнікі на –а з ацэначнымі суфіксамі –іск-а(-ыск-а), -ішч-а: агніска, вятрыска, гарадзішча.

4. Назоўнікі ніякага род, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на –о(-ё), -а, -е: вядро, рыззё, мора, поле.

5. Пяць назоўнікаў на –мя: семя, вымя, полымя, бярэмя, імя.


Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне


З канчаткам –а(-я) ўжываюцца:

  • назоўнікі з суфіксам –ок: беражок –беражка, лясок – ляска, садок –садка, вяршок – вяршка, лужок – лужка.

  • назоўнікі, якія абазначаюць:

1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, асла, брыгадзіра.

2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра.

3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота, языка. Выключэнне: твару.

4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, грашовыя адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра, тыдня.Выключэнне: веку, ранку, абеду; згоду ў гол, без году тыдзень.

5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці: дзейніка, дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба.

6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба.

7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа.

8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.




З канчаткам –у(-ю) ўжываюцца:

1.Назоўнікі, якія абазначаюць:

  • абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы,а таксама апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: вопыту, болю, характару, ад’езду, кашлю, болю, падвозу, голаду, жалю, смутку, колеру, поспеху, ідэалу;

  • напрамкі ў прасторы, месца, форіу, памер, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, моманту, але: ПОЎДНЯ;

  • грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму;

  • з’явы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, ветру, пажару, галалёду;

  • розныя захворванні: апендыцыту, тыфу, радыкуліту, грыпу;

  • розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу.

2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць:

  • розныя рэчывы, масу, матэрыялы хімічныя элементы і злучэнні, лякарствы, некаторыя віды ежы: бензіну, клею, халадніку, пеніцыліны, квасу, натрыю, цукру, але: АЎСА, ХЛЕБА.

3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару, тыражу, фальклору, люду.


ПАМЯТАЙ!


Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з паралельнымі канчаткамі –а(-я), -у(-ю). Гэта залежыць ад значэння назоўніка, якое ён набывае ў канкрэтным кантэксце: Ля дома (будынка) старшыні стаяла машына. Алесь атрымаў пісьмо з дому (сям’і, родных). Сустрэцца каля ясеня (канкрэтны прадмет) і стул з ясеню (матэрыял); алмаза (каштоўны камень) - алмазу (мінерал), бастона (танец) – бастону (тканіна), вывада (провад або прыстасаванне для сувязі са знешнім асяроддзем) – вуваду (суджэнне), закона (дакумент) – закону (правіла), пейзажа (жанр жывапісу) – пейзажу (краявід), інструмента (прадет) – інструменту(сукупнасць прадметаў).


ПРАВАПІС КАНЧАТКАЎ НАЗОЎНІКАЎ 1 СКЛАНЕННЯ


Канчаткі

Аснова назоўніка

Заўвагі

Прыклады



Цвёрдая

На г,х





Вадзе, сасне, машыне, паляне

Дарозе, страсе





Зацвярдзелая

На к


Не пад націскам

Пад націскам



Гары, працы, ружы, душы, мяжы

Рэчцы, банцы, сцежцы





Мяккая




Песні, лазні, хвоі, велічыні



На к

Пад націскам

Руцэ, шчацэ, дачцэ

У МЕСНЫМ СКЛОНЕ ЎЖЫВАЮЦЦА КАНЧАТКІ –е, -і, -ы, -у(-ю)


Канчатак

Пішацца ў назоўніках

Прыклады



З цвёрдай асновай

Народ – у народзе, дуб – на дубе, горад – па горадзе, праспект – па праспекце, спецыяліст – пры спецыялісце, сын – аб сыне, акно – на акне

З асновай на г,х, якія чаргуюцца з з,с

Снег – на снезе, луг – на лузе, кажух – на кажусе




З мяккай асновай

Конь – на кані, агонь – у агні, чэрвень – у чэрвені, музей – у музеі, край – у краі, жыццё – у жыцці



З зацвярдзелай асновай

(Аб) нажы, дажджы, іржышчы, гушчары, (на) тарктары, возеры, але: у малацэ

-у (-ю)

З асновай на г,х, якія не чаргуюцца з з,с

На мурагу, у сельмагу, а ганку, у выніку, у дубняку, на сцягу, у дыялогу, на мітынгу

Якія абазначаюць асобу чалавека

Пры мужу, аб настаўніку, аб Мележу, пры Алегу, аб кавалю, пры герою, аб Васілю

Якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў

На бягу, на хаду, на ляту, быць на віду, на раду напісана




Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў месым склоне адзіночнага ліку




  • усе асабовыя (у тым ліку і ўласныя назвы) і неасабовыя назоўнікі пры аснове на цвёрды: на мосце, ілбе, у доме,

у запісе, пры сыне, гарманісце, браце, Якубе Коласе, Максіме;

  • усе неасабовыя назоўнікі пры аснове на г,х, якія чаргуюцца з з,с: у кажусе, на возе, лузе.



  • усе неасабовыя назоўнікі пры зацвярдзелай аснове: на карандашы, сонцы, аб дажджы.





  • асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і на г,к,х : пры камандзіру, настаўнмку, геолагу, пастуху;

  • усе неасабовыя назоўнікі з асновай на к: у сшытку, пяску, на азярку;

  • агульныя і ўласныя назоўнікі з асновай на г,х, калі яны не змяняюцца на з,с: жаху, подыху, подзвігу (абстрактныя паняцці); тварагу, мозгу, пуху (рэчыўныя паняцці); Алегу, Цімоху, Бугу (уласныя назвы);мітынгу, дыялогу, штрыху (назоўнікі іншамоўнага паходжання);

  • назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях: на хаду, на ляту, на віду, з разбегу, жыць у ладу.

  • назоўнік пост: стаяць на пасту



  • асабовыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры герою, Міхасю, Мікалаю.



  • некаторыя назоўнікі ніякага роду з націскам на канчатку: малако – у малацэ;

  • назоўнік двор: сустрэліся на двары (участак каля дома) – спявалі на дварэ (на вуліцы).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка