§ 13. Марфалогія як раздзел граматыкі. Прадмет марфалогіі. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове




Дата канвертавання15.05.2016
Памер54.03 Kb.
§ 13. Марфалогія як раздзел граматыкі. Прадмет марфалогіі. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове


Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слых мой, слова ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне,

Абняло ты, слова-краска.



Я.Колас
Граматыка (грэч. grammatike) – навука аб граматычным ладзе мовы. Яна ўключае ў сябе с л о в а ў т в а р э н н е, м а р ф а л о г і ю і с і н т а к с і с .

Марфалогія (грэч. morphe – форма, logos – слова, вучэнне) – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні і катэгорыі. Аб’ектам даследавання ў марфалогіі з’яўляюцца словы. Але ў адрозненне ад лексікалогіі, якую цікавіць лексічнае значэнне слова, яго паходжанне, функцыянальна-стылістычныя асаблівасці, ужыванне, марфалогія вывучае граматычныя ўласцівасці слова і яго форм.

Марфалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі навукі аб мове: лексікалогіяй, фанетыкай, словаўтварэннем і асабліва сінтаксісам. Граматычныя ўласцівасці многіх слоў абумоўлены іх лексічным значэннем, фанетычнымі зменамі, спецыфікай словаўтваральных сродкаў і інш. Непарыўная сувязь з сінтаксісам тлумачыцца тым, што граматычныя формы і значэнні слоў выяўляюцца ў словазлучэннях і часам залежаць ад той сінтаксічнай ролі, якую выконвае слова ў сказе.

Усе словы беларускай мовы дзеляцца на пэўныя лексіка-граматычныя разрады, якія называюцца часцінамі мовы. У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый і форм, характару сінтаксічных функцый часціны мовы падзяляюцца на с а м а с т о й н ы я (ці знамянальныя) і с л у ж б о в ы я.

Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне, выконваюць намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа. Да іх адносяцца н а з о ў н і к , п р ы м е т н і к, л і ч э б н і к, з а й м е н н і к, д з е я с л о ў, п р ы с л о ў е. сярод знамянальных часцін мовы пяць зменных і адна нязменная (прыслоўе).

Службовыя часціны мовы – п р ы н а з о ў н і к, з л у ч н і к, ч а с ц і ц а – не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць лексічнага і граматычнага значэнняў. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і з’яўляюцца своеасаблівым граматычным сродкам выражэння адносін і сувязі паміж словамі і часткамі складаных сказаў (прыназоўнік, злучнік). А таксама для перадачы разнастайных дадатковых адценняў тых значэнняў, якія выражаюцца самастойнымі часцінамі мовы (часціцы).

Асобна ў сістэме часцін мовы знаходзяцца в ы к л і ч н і к і і г у к а п е р а й м а л ь н ы я словы. Яны выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не называюць іх (выклічнікі); прыблізна перадаюць розныя гукі, ўто мвараюцца прадметамі ці жывымі істотамі (гукапераймальныя словы).

Сістэма часці мовы не з’яўляецца пастаяннай, нязменнай. Многія лінгвісты разглядаюць як асобныя часціны мовы безасабова-прэдыкатыўныя словы і мадальныя словы. Б е з а с а б о в а –п р э д ы к а т ы ў н ы я словы (словы катэгорыі стану) абазначаюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах: Шумна і людна ўлетку на беразе Нёмана.(К-с.) На душы было неспакойна, трывожна. (К-с.)
М а д а л ь н ы я словы выражаюць адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, не з’яўляюцца членамі сказа, звычайна выконваюць ролю пабочных слоў: Усё жыло, здавалася, чаканнем снегу. (І.М.)

КЛАСІФІКАЦЫЯ ЧАСЦІН МОВЫ


Слова, якое



С
выражае сэнсавыя і эмацыянальныя адценні


лова, якое

абазначае



звязвае












лічэбнік

тры,

трэці

прымет

нік


чорны, братаў, цвёрды

на

зоўнік


лес

дзеяс

лоў


устаць,

спаць

прыслоўе

хутка,

вельмі,

высока


займен

нік


ён,

такі,

столькі

вык

ліч


нік

ох

злуч


нік

і,

каб

часціца

толькі

пры

назоўнік


на

самастойныя

службовыя

ч а с ц і н ы м о в ы

Практыкаванне 59. (вусна) Прачытайце эпіграф, назавіце ў ім самастойныя і службовыя часціны мовы.
Практыкаванне 60. (вусна) Утварыце словазлучэнні і падбярыце да іх сінанімічныя замяняючы дзеясловы і прыметнікі назоўнікамі па ўзоры.

З якой мэтай можа выкарыстоўвацца такая замена ў тэкстах?


Узор: Запісваць назіранні – запіс назіранняў. Ціхая ноч – цішыня ночы.


Аб’яднаць народ –

Храбры воін –

Падрыхтаваць заданне –

Сіняе неба –

Загадваць людзьмі –

Белы снег –

Фарсіраваць уг

Блакітныя азёры –

Фарсіраваць Буг –

Зялёная лістота –

Надпісваць зверху –

Прасторныя палеткі –

Іграць у тэатры –

Шматлікія ўражанні –

Выходзіць на сцэну –

Птушыны спеў –

Вызначаць род –

Здольны да працы –

Хадзіць па кабінетах –

Тоўсты камель –

Устанавіць сістэму –






Практыкаванне 61. Прачытайце. На якую тэму гэты тэкст? Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. У першых трох сказах вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова, і запішыце скарочана зверху словамі.
Дзе б я н.. быў, куды б н.. закінуў мяне лёс, сэрца маё заўсёды рвецца дамоў, у родную вёску. І шчыра прызнаюся, што н..ма для мяне ..часлівейшых хвілін, як ехаць дамоў, да маці, да сваіх з..млякоў, дзе кожная пядз.. зямлі сходж..на тваімі нагамі, дзе з маленства знаёмыя кожнае дрэўца ў лесе, кожны сіні васілёк і белы рамонак пры дарозе. На неба..хіле выразна вырысо..ваюцца вёскі Ульянаўка, Маргі, а там, за н..вялікім ляском, вясёлым і светлым ад б..ланогіх бяроз0 стаіць мая родная вёска Славінск. Побач з лесам ра..кінуўся вялікі палетак кармавога лубіну з гаркаватым вод..рам. Ра..цвіў ён на сонцы так хораша, што ад яго яркага ж..тацвету ажно прыжмурваеш вочы. У паветры звіняць пчолы, пры дарозе стракочуць конікі, а з поўдня мя..кі вільготны вец..р прыносіць духмяны вод..р кан..шыны. І так хораша робіцца на с..рц.., што, здаецца, не ідзеш, а нібы ляціш на ветры. Паводле В.Дайліды.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка