§ 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял




Дата канвертавання05.05.2016
Памер51.05 Kb.
§ 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы
Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
!!!! Тэст па тэме “Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія”
Раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і прынцыпы практычнага складання слоўнікаў, носіць назву лексікаграфія.

Выдзяляюць дзве групы беларускіх слоўнікаў – энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мовы, мастацтва. Гэта даведачныя выданні, у якіх тлумачацца не словы, а самі паняцці, прадметы, з’явы; у якіх расказваецца аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры, даюцца іх біяграфіі, падаюцца звесткуі з гарамадска-палітычнага жыцця, геаграфічныя, эканамічныя даведкі пра краіны свету. З гэтай прычыны назва слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных слоўніках – гэта назоўнік ці спалучэнне з назоўнікам (Батлейка. Балада. Барысавы камяні). У залежнасці ад аб’ёму энцыклапедыі падзяляюцца на вялікія – дзесяткі тамоў і болей (напрыклад, “Беларуская энцыклапедыя” ў 18 тамах) і малыя, або кароткія (чатыры-шэсць тамоў) (напрыклад, “Энцыклапедыя літаратура і мастацтва Беларусі” ў 5 тамах). Могуць быць і адна-, двух-, трохтомныя выданні, якія звычайна называюцца энцыклапедычнымі даведнікамі: “Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік” (1986); “Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік” (1988).

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць універсальныя (агульныя) і галіновыя. Да першых належаць слоўнікі, якія даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў і практычнай дзейнасці людзей (пра чалавецтва, сусвет, гісторыю краін, раслінны і жывёльны свет, рэкі, азёры, гарады і інш.). Да другіх – даведнікі па адной якой-небудзь галіне. “Беларуская энцыклапедыя” – універсальная, “Беларуская мова: Энцыклапедыя” (1994) – галіновая.

Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнні слоў (фразеалагізмаў), вызначаюць іх ужыванне, напісанне, вымаўленне, паходжанне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць адна-, двух- і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя, арфаэпічныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, этымалагічныя і інш.

Двухмоўныя і шматмоўныя – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словамі роднай мовы тлумачацца словы чужой мовы і наадварот (англа-беларускі, украінска-беларускі, польска-беларускі, беларуска-ўкраінска-польскі і інш.). Двухмоўнымі даведнікамі з’яўляюцца “Руска-беларускі слоўнік” (4-е выд., т. 1 – 3, 1993) і “Беларуска-рускі слоўнік” (2-е выд., т. 1- 2, 1988 -1989), кожны з якіх ахоплівае больш за 100 000 слоў.

У перакладныя слоўнікі для сэрэдняй школы С.Грабчыкава ўключаны самыя ўжывальныя словы. Гэта “Руска0беларускі слоўнік” (1990), у якім 16 000 слоў, і “Беларуска-рускі слоўнік” (3-е выд., 1991), у якім 20 000 слоў.

У тлумачальных слоўніках раксрываюцца значэнні слоў, даецца іх граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстравана мнагазначнасць і аманімія, прыводзяцца фразеалагізмы са словам, якому прысвечаны слоўнікавы артыкул. Самы поўны на сённяшні дзень – “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (ТСБМ, т. 1 – 5, 1977 – 1984). У ім – лексіка і фразеалогія беларускай мовы ХХ стагоддзя, усяго – каля 98 000 слоў і 7 000 фразеалагічных і тэрміналагічных спалучэнняў.

Школьны варыянт акадэмічнага – “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для сэрэдняй школы” А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча, П.П.Шубы (4-е выд., 1990) уключае больш за 7000 слоў, фразеалагізмаў, якія сустракаюцца ў мастацкіх творах, што вывучаюцца ў школе, падручніках, навуковых дапаможніках. У канцы слоўніка сабраны словы і звароты ветлівасці. Будова слоўнікавага артыкула наступная: рэеестравае загаловачнае слова з абазначэннем націску; потым гнраматычныя варыянты, стьылістычныя паметы і сэнсавая характарыстыка; значэнне слова раскрываецца апісаннем ці падборам сіноніма; кароткія ілюстрацыі (пры неабходнасці) – цытаты з мастацкай літаратуры; за знакам ◊ падаюцца фразеалагізмы:

'

Доля, -і, ж. 1. Частка якой-н. велічыні ці чаго-н. 2. Лёс. Шчаслівая доля. 3. Устар. Ранейшая мера вагі, роўная 44,4 мг. ◊ Ільвіная доля – большая і лепшая частка чаго-н.


Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы нормаў беларускага правапісу.

“Арфаграфічны слоўнік” для сэрэдняй школы М.Лобана і М.Судніка (6-е выд., 1990 г.) арыентаваны на школу і мае сваю спецыфічную структуру. У пачатку яго падаюцца асноўныя правілы беларускага правапісу (напісанні з вялікай літары, канчаткі назоўнікаў І, ІІ, ІІІ скл. у Д., Т., М. склонах і інш.) у першы раздзел слоўніка ўключана шырокаўжывальная лексіка сучаснай беларускай мовы, у другі – геаграфічныя назвы, у трэці – прозвішчы, у чацвёрты – уласныя асабовыя імёны. Кожнае простае слова падаецца з націскам, складанае – з асноўным і дадатковым:

´ ' ´ '

добразычлівы, рознакаляровы. Дваякае напісанне падаецца тады, калі ў пісьмовай практыцы бытуюць два арфаграфічныя варыянты: сёння і сягоння, зайчаня і зайчанё, магчымасць і мажлівасць.

“Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне” (1987) – першы вялікі беларускі даведнік, які дае звесткі пра напісанне слоў іх формы, вымаўленне, месца націску ў словах і іх формах, падаецца ўнармаванае вымаўленне слоў:

ліць незак., лью, льеш, лье, льём, льяце, льюць і лію, ліеш, ліе, ліём, ліяце, ліюць, ліў, ліла, ліло, лілі, лі, ліце;

лічыцца незак., лічуся, лічышся, -чыцца, -чымся, -чыцеся, -чацца.

Тэрміналагічныя слоўнікі тлумачаць спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі. Мовазнаўчая тэрміналогія падаецца ў “Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў” А.Юрэвіча (1962), літаратуразнаўчыя – у “Кароткім літаратуразнаўчым слоўніку” А.Макарэвіча (2-е выд., 1969), “Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў” М.Лазарука, А.Ленсу (1983).



Практыкаванне 50. Параўнайце слоўнікавыя артыкулы з Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі (ЭЛіМБел) і Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (ТСБМ). У чым розніца?
Волаты, в е л і к а л ю д ы, персанажы бел.міфалогіі, людзі-асілкі вялікага росту і магутнай сілы. У бел.легендах і казках В. падобныя на міфічных герояў, але поруч з ратнымі подзвігамі будуюць паселішчы і масты, умацоўваюць гарадзішчы. (…) Нар.паданні звязваюць з В. узнікненне назваў вёсак (Волаты, Валатоўка, Волатава і інш.).

Волат, -а. М. –лаце, м. 1. Казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак. Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант. В о л а т а м выглядае цельшынскі дзед Мікіта. Ю.Пшыркоў.

2. перан. Чалавек выдатных здольнасцей, геній; тытан. У гэтай сялянскай хаце адбылася перашя сустрэча в о л а т а ў нашай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. С.Александровіч.




Практыкаванне 51. Наступныя тлумачэнні назавіце адным словам.
1. З’ява, якая можа аказваць уплыў на другую з’яву; умовы, абставіны, у якіх што-небудзь адбываецца; у граматыцы: даданы член сказа.

2. Які знаходзіцца на самым канцы рада якіх-небудзь прадметаў, з’яў; які застаўся к канцу, астатні; які адбыўся, меў месца непасрэдна перад чым-небудзь, папярэдні; які толькі што з’явіўся, самы новы; канчатковы, рашаючы, заключны; вышэйшы, крайні; самы нязначны з усіх падобных; дрэнны, непрыстойны; гэты, што названы; да канца, пакуль хопіць сіл; у падобным становішчы былі ўжо многія.



Практыкаванне 52. Высветліце род назоўнкаў па тлумачальным слоўніку. Да назоўнікаў падбярыце прыметнікі па сэнсу і запішыце. Параўнайце нарматыўнае ўжыванне назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
Зубраня, рукапіс, рамонак, накіп, пачак, цень, дроб, летапіс, палын.
* Практыкаванне 53. Перакладзіце з рускай мовы. Адзначце несупадзенне граматычных нормаў у беларускай і рускай мовах.
Замечательное поведение, крупная черника, необъяснимая дрожь, вкусное яблоко, уверенная поступь, на крутом берегу, в измолотой муке, по первым результатам (судить о чём-либо), по извилистым дорогам (идти).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка